Будынкі НВА «Цэнтр»
Будынкі Навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» пабудаваныя ў 1985—1988 гадах у заходняй частцы Мінска на скрыжаванні вуліц Шаранговіча (№ 19) і Алібегава (цяпер Максіма Гарэцкага) па праекце архітэктараў інстытута «Белпрампраект» І. Боўта, Э. Бацян, А. Ганчарова.
Будынкі НВА «Цэнтр» | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Пачатак будаўніцтва | 1985 |
Канец будаўніцтва | 1988 |
Архітэктар | Іван Іванавіч Боўт, Элеанора Антонаўна Бацян і Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў |
Архітэктура
правіцьУ комплекс уваходзяць вытворчы корпус, эксперыментальна-даследчая станцыя, інжынерна-лабараторны корпус са зблакаваным з ім будынкам сталоўкі. Аб’ёмна-планіровачная структура комплексу пабудавана з улікам горадабудаўнічай значнасці ўчастка будаўніцтва, размешчанага на скрыжаванні дзвюх магістралей бесперапыннага руху і з перападам вышынь рэльефу да 12 м, а таксама неабходнасці забяспечыць тэхналагічнымі сувязямі складаную вытворчасць. У сувязі з гэтым вызначана існуючая расстаноўка карпусоў.
Кампазіцыйнае ядро забудовы — інжынерна-лабараторны корпус, які ўяўляе сабой сяміпавярховы квадратны ў плане аб’ём з унутраным дваром. Ніжнія паверхі корпуса часткова падняты на апоры, каб забяспечыць праветрыванне ўнутранага двара і звязаць яго з перадзаводскай зонай. Корпус вырашаны ў буйных манументальных формах, вуглы акцэнтаваныя вежамі, дзе размешчаныя вертыкальныя камунікацыі. Нясучыя і агараджальныя канструкцыі будынкаў выкананыя са зборнага жалезабетону і цэглы. Спалучэнне белых сценавых панелей з чырвонымі ўстаўкамі з цэглы ўзбагачаюць архітэктуру комплексу.
Літаратура
правіць- А. Б. Марозава. Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» будынкі // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.