Маскоўская (станцыя метро, Мінск)
Маскоўская (трансліт.: Maskoŭskaja) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца паміж станцыямі «Усход» і «Парк Чалюскінцаў». Пабудавана па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай, Ю. Івахнішыным, мастакоў У. Стальмашонка і В. Даўгалы[2]. Адкрыта 30 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.
«Маскоўская» руск.: Московская | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
| |
Дата адкрыцця | 30 чэрвеня 1984 |
Праектная назва | Валгаградская |
Раён | Першамайскі |
Тып | калонная трохпралётная дробнага залажэння |
Глыбіня залажэння, м | 7,9 |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Даўжыня платформы, м | 102 |
Шырыня платформы, м | 10 |
Архітэктары | Леў Мікалаевіч Пагарэлаў, Ларыса Аляксандраўна Кустова і Юрый Мікалаевіч Івахнішын[1] |
Мастакі | Юрый Мікалаевіч Івахнішын, Уладзімір Іванавіч Стальмашонак і Валерый Цімафеевіч Даўгала |
Выхад да вуліц | праспект Незалежнасці, вуліца Макаёнка, Валгаградская вуліца |
Наземны транспарт | А: 13, 25, 34, 35, 37, 64, 80, 91, 95, 100, 113с, 115э, 145с, 165 |
Час адкрыцця | 5:43 |
Час закрыцця | 2:08 |
Код станцыі | 121 |
Суседнія станцыі | Усход і Парк Чалюскінцаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя назвы
правіцьСтанцыя знаходзіцца побач з Валгаградскай вуліцай. Першапачаткова яе таксама меркавалася назваць «Валгаградская»[3]. Але ў пачатку 1980-х гадоў ва ўлад Мінска з’явіўся праект пераназвання часткі Ленінскага праспекта, якая пачынаецца ад Валгаградскай вуліцы, у Маскоўскі праспект, і новая станцыя метро атрымала назву «Маскоўская». Парадокс складаецца ў тым, што праспект у выніку пераназываць так і не сталі, і, такім чынам, станцыя носіць назву неіснуючай магістралі[крыніца?].
Архітэктура
правіцьСтанцыя калоннага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных канструкцый. Тэма афармлення станцыі «Масква — сталіца Саюза СССР» раскрываецца архітэктурнымі сродкамі ў сінтэзе з манументальна-дэкаратыўным мастацтвам. Колеравая гама заснавана на кантрасце чырвонага, белага і залацістага. Тарцовая сцяна над уваходам у перонную залу ўпрыгожана пано з выявай крамлёўскіх курантаў. Пано на 2 пуцявых сценах з выявай гістарычна-архітэктурных помнікаў Масквы выканана ў тэхніцы фларэнційскай мазаікі. Сцены і калоны вестыбюля і пероннай залы абліцаваны белым мармурам. Калоны, цягі, элементы падвеснай столі аформлены паліраванай латунню[2]. Падлога станцыі абліцавана цёмна-чырвоным паліраваным гранітам са светла-шэрым геаметрычным малюнкам.
Фотагалерэя
правіць-
Панарама станцыі Маскоўская
-
Паўднёвы выхад у горад
-
Партал тунэля ў бок «Парку Чалюскінцаў»
-
Пуць у бок «Усходу»
-
Выява Храма Васіля Блажэннага на пуцявой сцяне
-
Выява Дзяржаўнага гістарычнага музея на пуцявой сцяне
Зноскі
- ↑ http://metropoliten.by/sxema-linii/53/216/ Праверана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Блищ, Д. Интересные факты // 7 дней : газета. — 2003. — Жнівень — № 35. — С. 23.
Літаратура
правіць- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маскоўская (станцыя метро, Мінск)