Валгаградская вуліца (Мінск)
Вуліца Валгаградская — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар г. Валгаград. Да 1961 г. называлася Сталінградскай[1]. Забудова вуліцы пачалася з другой паловы 1940-х гг і актыўна прыйшлася на 1950-я гг. Архітэктура вуліцы спалучае 4-х і 5-павярховыя жылыя дамы на няцотным боку вуліцы, 2-павярховыя баракі на цотным боку паміж вул. Чарняхоўскага і Наўгародскай і прыватны сектар ад вул. Кутузава да Чарняхоўскай, часткова спалучаемы з высотнымі дамамі, пабудаванымі ў ХХІ ст[2][3].
Валгаградская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі раён |
Працягласць | 1,9 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Маскоўская |
Назва ў гонар | Валгаград |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцу Кедышкі, з паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Кутузава, Караленкі, Суворава, праезд Ватуціна, перасякае вуліцу Кнорына, далей паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Заслонава, Чарняхоўскага, Наўгародская, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Якуба Коласа — Лагойскім трактам. Даўжыня вуліцы складае каля 1,9 км.
Славутасці
правіць- Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (1957) каля дома № 6[4].
- Помнік Сяргею Іванавічу Вавілаву (1978) на тэрыторыі Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава[4].
- Мікрараён Валгаградская — эксперыментальны раён, адзін з першых у Мінску мікрараёнаў
Планы забудовы ў 2018 годзе
правіць21 мая 2018 г. архітэктары і адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска правялі грамадскае абмеркаванне планаў забудовы прыватнага сектара вуліцы Валгаградскай шматпавярховымі жылымі дамамі[5][6]. У выніку адбылася бурная дыскусія з мясцовымі грамадскімі актывістамі і апошнія заблакіравалі ў будынку намглавы адміністрацыі і выклікалі на яго міліцыю[5].
Зноскі
- ↑ Вячеслав Бондаренко Переименования в 1960-е и дальше Архівавана 28 студзеня 2019. // Минск старый и новый
- ↑ Минск: лёгкие "излишества" Волгоградской // LiveJournal
- ↑ Валгаградская вуліца: вуліца архітэктурных кантрастаў // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ а б Евгения Штейн Живо, ярко, с огоньком: презентация сноса по Волгоградской началась с транспарантов, а закончилась двумя нарядами милиции // Onliner.by
- ↑ ОЛЬГА ЖАРИНА Проект застройки частного сектора на Волгоградской обсудили с жителями Архівавана 3 снежня 2021. // МинскНовости
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валгаградская вуліца (Мінск)
- Валгаградская вуліца: вуліца архітэктурных кантрастаў // Блог Андрэя Берастоўскага (2019)
- Уладзімір Садоўскі Менск і Мінск: даваенныя і пасляваенныя фота сталіцы // LiveJournal
- Валгаградская уліца Архівавана 17 студзеня 2021. // Минск старый и новый