Помнік Сяргею Іванавічу Вавілаву (Мінск)
Помнік Сяргею Іванавічу Вавілаву — помнік у Мінску, размешчаны па вул. Валгаградскай, на тэрыторыі Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. Пастаўлены ў 1978 годзе на ўшанаванне памяці савецкага фізіка Сяргея Іванавіча Вавілава. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар У. Булыга і архітэктар Ю. Казакоў. Выкананы з бронзы і бетону, вышыня бюста складае 0,6 м, стэлы 4 м[1].
Помнік | |
Помнік Сяргею Іванавічу Вавілаву | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | У. Булыга |
Архітэктар | Ю. Казакоў |
Дата пабудовы | 1978 |
Крыніцы
правіць- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.