Вуліца Караленкі (Мінск)
Вуліца Караленкі — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў 1947 годзе ў гонар рускага пісьменніка ўкраінска-польскага паходжання, журналіста, публіцыста, грамадскага дзеяча Уладзіміра Караленкі.
Вуліца Караленкі Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі |
Працягласць | каля 440 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Маскоўская |
Назва ў гонар | Уладзімір Галакціёнавіч Караленка |
Паштовы індэкс | 220049 |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьПачынаецца ад скрыжавання з Валгаградскай вуліцай, ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Таксама перасякаецца з вуліцамі Ватуціна і Чайкоўскага. Ідзе паралельна вуліцам Вясенняй і Пскоўскай.
Грамадскі транспарт
правіцьРух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на Валгаградскай вуліцы ёсць прыпынак «Караленкі», на якім спыняецца шэраг аўтобусных маршрутаў. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Караленкі (Мінск)
- Улица Короленко на geodzen.com