Ларыса Аляксандраўна Кустова

(Пасля перасылкі з Л. Кустова)

Ларыса Аляксандраўна Кустова (19 снежня 1946, Мінск) — беларускі архітэктар.

Ларыса Аляксандраўна Кустова
Дата нараджэння 19 снежня 1946(1946-12-19) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. З 1971 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

 
Аўтавакзал «Усходні»

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гасцініца «Турыст» (1971), школа пажарнай аховы (1980), аўтавакзал «Усходні» (1983), станцыя метрапалітэна «Маскоўская» (1984), Дом палітасветы, комплекс гасцініцы «Беларусь» (1986) у Мінску.

Сям'я правіць

У шлюбе з архітэктарам Юрыем Кустовым.

Зноскі

Літаратура правіць