Усходні аўтавакзал (Мінск)

Аўтавакзал «Усходні» — аўтавакзал у Мінску. Размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы горада побач з жылым раёнам Серабранка на дарожнай развязцы вуліц Ванеева, Алега Кашавога і праспекта Ракасоўскага. Узведзены па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай і В. Ягадніцкага[1].

Аўтавакзал Усходні
Выява
Адрас Мінск, вул. Ванеева 34
Тып Аўтавакзал
Эксплуатант КУП «Мінсктранс»
Адкрыта Жнівень 1983 г.
Віды маршрутаў Міжрэйсавы адстой аўтобусаў
Сайт Афіцыйны сайт
Аўтавакзал Усходні на ВікіСховішчы

Вакзал падзяляецца на два пероны: левы і правы, кожны мае 10 платформаў пасадкі і 10 платформаў для прыбыцця транспарту.

Гісторыя правіць

У 1970-х гадах з-за павелічэння пасажырскіх прыгарадных і міжгародніх аўтобусных перавозак, Цэнтральны аўтавакзал ў Мінску перастаў спраўляцца з пасажырапатокам і адкрыццём новых маршрутаў. У сувязі з гэтым у канцы 1970-х было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў горадзе яшчэ аднаго аўтобуснага вакзала, па сучасным праекце, які змог бы абслугоўваць адначасова некалькі дзясяткаў міжгародніх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў. Для гэтага была выбрана пляцоўка на скрыжаванні вуліцы Ванеева і праспектата Ракасоўскага, дзе і пачалося будаўніцтва. Аўтавакзал, які атрымаў назву «Усходні», быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.

З 1 чэрвеня 2016 перасталі хадзіць прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя аўтобусы. Пляцоўка цяпер выкарыстоўвалася для міжрэйсавага адстою. Усе аўтобусы, якія хадзілі з «Усходняга», адпраўляліся і прыбывалі на аўтавакзал «Цэнтральны»[2]. Аднак у сакавіку 2020 годзе ён адновіць сваю працу[3]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. З аўтавакзалу «Ўсходнi» перастануць хадзіць усе аўтобусы
  3. Возобновление работы автовокзала «Восточный». Государственное предприятие «Столичный транспорт и связь» (4 сакавіка 2020).