Юрый Канстанцінавіч Кустоў
Юрый Канстанцінавіч Кустоў (7 верасня 1948, пас. Уручча, Мінскі раён) — беларускі архітэктар.
Юрый Канстанцінавіч Кустоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1948 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ларыса Аляксандраўна Кустова |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. З 1971 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): добраўпарадкаванне вадаёма па вул. Харкаўскай (1976), бюро ЗАГС Фрунзенскага райвыканкама[d] па праспекце Пушкіна, школа па вул. Захарава (1977), школа пажарнай аховы ў раёне НДІТаўтапрама (1980), Дом палітасветы (1986) у Мінску.
Сям'яПравіць
У шлюбе з архітэктарам Ларысай Кустовай.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Кустов Юрий Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)