Віктар Віктаравіч Барташэвіч
Віктар Віктаравіч Барташэвіч (11 мая 1951, Мінск) — беларускі архітэктар.
Віктар Віктаравіч Барташэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 мая 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1975 годзе архітэктурны факультэт БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». Працуе ў інстытуце «Мінскпраект» (чарцёжнік-канструктар, архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў).
Творчасць
правіцьБраў удзел у складзе аўтарскага калектыва ў праектаванні шматлікіх аб’ектаў, у тым ліку ўнікальных: рэканструкцыя гістарычнай зоны г. Мінска «Верхні горад» і «Траецкае прадмесце» (1986); праект станцыі метро «Плошча Леніна» (1985); рэканструкцыя Гандлёвага дому «На Нямізе» (1968). Аўтар праекта рэканструкцыі комплексу аб’екта Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў г. Мінску (2006—2012); корпус факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003—2012, у суаўтарстве з А. З. Цэйтліным); рэканструкцыя будынка па вул. Кірава, 43 з размяшчэннем музея беларускай сучаснай дзяржаўнасці (2010—2012, ў суаўтарстве з архітэктарам Т. Я. Ярмолінай, дызайнер У. І. Гладкоў); рэканструкцыя комплексу аб’ектаў стадыёна «Дынама» ў г. Мінску (2010—2012, кіраўнік аўтарскага калектыва М. Л. Гаўхфельд); удзел у міжнародным конкурсе на распрацоўку канцэпцыі па рэканструкцыі Вялікай спартыўнай арэны стадыёна «Дынама» (2012); аўтар шматлікіх праектаў будынкаў школ і дашкольных устаноў.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Дыпломам лаўрэата ўсесаюзнага агляду саюза архітэктараў СССР (1986) і граматай Саюза архітэктараў БССР за лепшы праект года (1986)) за рэканструкцыю гістарычнай зоны г. Мінска «Верхні горад» і «Траецкае прадмесце», Дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1985) за праект станцыі метро «Плошча Леніна», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992)
Літаратура
правіць- Барташевич Виктор Викторович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)