Анатоль Зусевіч Цэйтлін
Анатоль Зусевіч Цэйтлін (нар. 11 кастрычніка 1948. г. Алматы, Казахстан) — беларускі архітэктар.
Анатоль Зусевіч Цэйтлін | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1967 годзе Мінскі будаўнічы тэхнікум. У 1966—1967 гадах працаваў тэхнікам-архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект», у 1967—1977 гадах архітэктар, кіраўнік групы ў інстытуце «Ваенпраект». У 1973 годзе скончыў БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1977—1996 гадах ГАП, начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект»; у 1996—2003 гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Цэйтліна А. З.». З 2003 года дырэктар і галоўны архітэктар праектаў ТАА «Творчая майстэрня-7»
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1977 года.
Творчасць
правіцьЗаймаецца праектаваннем шматфункцыянальных комплексаў, будынкаў банкаў, офісаў, крам, выставачных цэнтраў, жылых будынкаў і комплексаў. За час архітэктурнай дзейнасці стварыў больш 100 праектаў, звыш 40 з якіх рэалізаваны, у т.л. па-за межамі Беларусі.
Асноўныя працы: 12-павярховы жылы дом на рагу вул. Варвашэні і вул. Горкага (1979); 7- і 12-павярховыя жылыя дамы ў квартале вул. Першамайскай і вул. Пуліхава (1981); стаматалагічная паліклініка па вул. Варанянскага (1983); 12-13-павярховыя жылыя дамы па вул. Варанянскага (1986); аўтачыгуначны вакзал у Салігорску (1986) і Смаргоні (1987). гандлёвы цэнтр «Ракаўскі кірмаш» (1999—2000, будаўніцтва ў 2001—2002; сааўтар Л. Р. Будзеўская[1]); адміністрацыйна-гандлёвы будынак з убудавана-прыбудаванай гараж-стаянкай па пр. Дзяржынскага (2010—2011, будаўніцтва ў 2012—2013[2]; П. А. Ельяшэвіч, А. М. Пікус[3]); рэканструкцыя фізічнага факультэта БДУ (1997—1998, будаўніцтва ў 1999—2000); рэканструкцыя юрыдычнага факультэта БДУ (1999—2000, будаўніцтва ў 2001—2002); факультэт міжнародных адносін БДУ (2005—2006, будаўніцтва ў 2008—2012; сааўтар Д. Сідзельнікаў[4]); бізнес-цэнтр з паркінгам «Тытан» (2005—2012, будаўніцтва ў 2006-14; сааўтары В. М. Батузава, А. М. Пікус, П. Разанцаў, Т. А. Піскун)[5]; шматкватэрны жылы дом з памяшканнямі грамадскага прызначэння і гаражом на 12 машына-месцаў па вул. Дзімітрава (2001—2002, будаўніцтва ў 2003—2004; сааўтары Т. А. Піскун, Д. Сідзельнікаў[6]); шматпавярховы жылы дом па вул. Прытыцкага (2004—2005, будаўніцтва ў 2006-08; сааўтар Шуруха[7]); шматпавярховы жылы дом па вул. Прытыцкага (2009)[8]; будынак філіяла «Прыёрбанк» па пр. Пераможцаў (2006—2008, будаўніцтва ў 2009—2010; сааўтар В. М. Батузава[9]); гандлёва-забаўляльны цэнтр з адміністрацыйным блокам па вул. Кульман (2009; А. А. Афанасьеў, К. Крышчановіч)[10]; адміністрацыйны цэнтр з памяшканнямі грамадскага прызначэння і падземным гаражом-стаянкай па пр. Пераможцаў, 89 (2006—2007, будаўніцтва ў 2008—2009; сааўтар Вісловіч[11]); комплекс шматпавярховых жылых дамоў у раёне вул. Някрасава — М. Багдановіча (2004—2011, будаўніцтва ў 2005—2014; сааўтары П. А. Ельяшэвіч, А. М. Пікус, Шуруха[12]); жылы комплекс у мікрараёне «Лебядзіны» памі вул. Ціміразева і в. Ржавец (адміністрацыйны корпус, жылыя дамы) (2010, будаўніцтва ў 2011; сааўтары А. А. Афанасьеў, Вісловіч, Д. Мічыч, П. А. Ельяшэвіч, А. М. Пікус, П. Разанцаў, Разанцава[13])[2]; шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны комплекс з гасцініцай, офіснымі памяшканнямі (EPAM), фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам, спартыўнай залай, падземнымі і наземным паркінгам і прыбудовай да Лядовага палаца па вул. Прытыцкага (2010; сааўтары А. А. Афанасьеў, С. А. Варанцоў, А. М. Пікус, Я. А. Палітыка, П. Разанцаў)[14]; тэхнічны цэнтр нацыянальных зборных каманд Рэспублікі Беларусь па футболе (2012; А. М. Пікус, Я. А. Палітыка, П. Разанцаў)[15]; адміністрацыйны будынак на месцы знесенага па вул. Антонаўская, 2а (2010—2011, будаўніцтва ў 2011—2013)[2]; гасцініца «Mercury» па вул. Зыбіцкай у г. Мінску (2014; сааўтар А. М. Пікус)[16]; Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь (2014; сааўтары А. А. Афанасьеў, А. М. Пікус, Пятроў)[17]; культурны цэнтр са шматканальнай студыяй гуказапісу сусветнага ўзроўню па вул. Камуністычнай, 24 (2016; сааўтар Лукашэвіч, П. Разанцаў)[18].
Браў удзел у распрацоўках шэрагу архітэктурных праектаў, праектаў рэканструкцыі і рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў Беларусі. З’яўляецца навуковым кіраўніком па рэканструкцыі будынкаў БДУ.
Аўтар шэрагу артыкулаў у вядучых архітэктурных часопісах Беларусі.
Узнагароды
правіцьГанараваны дыпламамі Саюза архітэктараў Беларусі.
Зноскі
- ↑ Торговый центр «Раковский Кирмаш» по ул. Д.Мартинкевича. г. Минск
- ↑ а б в Цейтлин Анатолий Зусевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Административное здание по пр. Дзержинского. г. Минск
- ↑ Факультет международных отношений БГУ. г. Минск
- ↑ Торгово-развлекательный комплекс
- ↑ Многоквартирный жилой дом с помещениями общественного назначения и гаражом на 12 машино-мест по ул. Димитрова. г. Минск
- ↑ Многоэтажный жилой дом по ул. Притыцкого. г. Минск
- ↑ Жилой дом по ул. Притыцкого. г. Минск
- ↑ Здание филиала «Приорбанка» по пр. Победителей. г. Минск
- ↑ Торгово-развлекательный центр с административным блоком по ул. Кульман. г. Минск
- ↑ Административный центр с помещениями общественного назначения и подземным гаражом-стоянкой по пр. Победителей, 89, в г. Минске
- ↑ Многоэтажные жилые дома со встроенными административными и торговыми помещениями по ул. Богдановича. г. Минск
- ↑ Жилой комплекс в микрорайоне 'Лебяжий' в г. Минске
- ↑ Многофункциональный торгово-развлекательный комплекс с гостиницей, офисными помещенгиями, физкультурно-оздоровительным центром, спортивным залом, подземными и наземным паркингом и пристройкой к Ледовому Дворцу по ул. Притыцкого в г. Минске
- ↑ Технический центр национальных сборных команд Республики Беларусь по футболу
- ↑ Гостиница 'Mercury' по ул. Зыбицкая в г. Минске
- ↑ Посольство Республики Казахстан в Республике Беларусь
- ↑ Культурный центр с многоканальной студией звукозаписи мирового уровня по ул. Коммунистической, 24
Літаратура
правіць- Цейтлин Анатолий Зусевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Цейтлин Анатолий Зусевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)