Інстытут культуры (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Інстытут Культуры (трансліт.: Instytut Kuĺtury) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Грушаўка». З’яўлялася канцавой станцыяй лініі да 7 лістапада 2012 года[1] і самы працяглы час за ўсю гісторыю Мінскага метрапалітэна (28 гадоў). Шостая па загружанасці станцыя метро ў Мінску — у сярэднім ёй карыстаецца 47,4 тыс. чалавек у суткі[2].

«Інстытут культуры»
руск.: «Институт культуры»
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 30 чэрвеня 1984
Праектная назва «Маскоўская»
Раён Кастрычніцкі
Тып аднаскляпеністая дробнага залажэння
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Архітэктары Віктар Паўлавіч Іўлічаў, Валерый Фёдаравіч Ачайкін, Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч і Карл Іосіфавіч Эпштэйн
Мастакі В. Чайка[d] і Сцяпан Іванавіч Катовіч
Выхад да вуліц Маскоўская вуліца,
Суражская вуліца,
Магілёўская вуліца,
Слонімская вуліца,
Прыгожая вуліца,
завулак Фабрыцыуса
Пераходы на станцыі Платформа Інстытут Культуры
Наземны транспарт А: 4, 4д, 6, 10, 32с, 40, 45, 47с, 50с, 52, 53, 73, 100, 101, 111, 163, 191; Тб: 8, 12, 27, 43, 51, 63, 64;
Час адкрыцця 5:30
Час закрыцця 1:55
Код станцыі 114
Суседнія станцыі Плошча Леніна і «Грушаўка»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Шчомысліца

Узведзена па праекце архітэктараў В. Іўлічава, В. Ачайкіна, Я. Леановіча, К. Эпштэйна, мастакоў В. Чайкі, С. Катовіча[3]. Станцыя была адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. Пры праектаванні станцыю планавалі назваць «Маскоўскай» аднак да моманту адкрыцця Мінскага метро рашэнне было зменена і «Маскоўскай» назвалі станцыю ў процілеглым канцы лініі[4].

Архітэктура правіць

У аснове архітэктурна-мастацкага афармлення станцыі тэма гісторыі і росквіту культуры Савецкай Беларусі. Перонная зала перакрыта жалезабетонным скляпеннем, падзеленым дэкаратыўнымі тэматычнымі ўстаўкамі з літага шкла. Па восі скляпення размешчаны люстры з хрусталёвага шкла. Для аддзелкі пуцявых сцен і падлогі выкарыстаны паліраваны граніт. Малыя формы і сродкі інфармацыі ўсіх станцый выкананы паводле праекта архітэктараў М. Грыбава, А. Аксёнавай пры ўдзеле У. Сокала[3].

Шляхавое развіццё правіць

За станцыяй знаходзіцца адваротны тупік і СЗГ у дэпо «Маскоўскае».

Выхады правіць

Выхады станцыі вядуць да пасадачных платформаў электрацягнікоў Аршанскага, Брэсцкага і Асіповіцкага кірункаў, галоўнага корпуса Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць