Хрусталь[1] (ад стар.-грэч.: κρύσταλλος — празрысты камень, крышталь) — разнавіднасць шкла, якое змяшчае значную колькасць аксіду свінцу PbO, а таксама, магчыма, вокіс барыю BaO. Дадатак аксіду свінцу павялічвае паказчык праламлення шкла і дысперсію святла ў ім (з ювелірнай пункту гледжання «гульню колеру», «агонь»). Дадатак аксіду барыю ў асноўным павялічвае толькі паказчык праламлення. Дадатак аксіду свінцу таксама павялічвае пластычныя ўласцівасці шкла і, адпаведна, магчымасці па яго апрацоўцы — агранцы, разьбе і г.д. Агранка хрусталю, падобная да агранцы каштоўных камянёў, дазваляе хрусталю ў поўнай меры праявіць уласцівасці, абумоўленыя вялікім паказчыкам праламлення і дысперсіяй. Назва была дадзена па аналогіі з горным крышталем. Вырабляюць сплаўленнем аксіду свінцу PbO з крэмнезёмам, злучэннем натрыю або калію (содай або поташам) і малымі дадаткамі іншых аксідаў.

Хрустальны посуд
Класічная хрустальная жырандоля

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.725.