Віктар Паўлавіч Іўлічаў
Віктар Паўлавіч Іўлічаў (нар. 1946, Баку) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры і Украінскай акадэміі архітэктуры[1].
Віктар Паўлавіч Іўлічаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1946 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1969 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 15 гадоў працаваў у праектным інстытуце «Белдзяржпраект», 3 гады правёў у замежнай камандзіроўцы на Кубе, у Гаване, з 1983 года — галоўны мастак, намеснік начальніка, з 1985 года працаваў у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама першы намеснікам галоўнага архітэктара г. Мінска. У 1991—2014 гадах дырэктар НПРУП «БелНДІПгорадабудаўніцтва» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Пашырыў і мадэрнізаваў базу інстытута, стымуляваў прафесійны рост супрацоўнікаў, укараніў новыя прынцыпы і метады праектавання, надаў інстытуту значэнне навуковага і праектнага цэнтра рэспублікі, які выконвае практычна ўсе праекты горадабудаўнічай дзейнасці ў Беларусі, а таксама актыўна ажыццяўляе экспарт праектных паслуг і супрацоўніцтва з замежнымі краінамі — Расіяй, Украінай, Польшчай, Казахстанам, Азербайджанам, Прыбалтыкай, Германіяй, Нідэрландамі, Венесуэлай[1].
Галоўны архітэктар СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку», якая працуе над індустрыяльным паркам «Вялікі Камень».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (усё ў суаўтарстве): першыя серыі аб’ёмна-блокавых жылых дамоў 3-АПБ (1970—1976), 2-я чарга мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1972—1974)[2], станцыя метрапалітэна «Інстытут культуры» (1980—1984), рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Мінску (1983—1984)[1], будынка абласнога драматычнага тэатра ў Гомелі[3], Міжнародны маладзёжны лагер «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы (1978—1980), эскіз-ідэя цэнтра Гаваны, Куба (1981—1983), гасцініца «Лас-Пальмас», Куба (1982), міжнародны памежны пераход «Варшаўскі мост» у Брэсце (2004), помнік князю Давыду ў Давыд-Гарадку Брэсцкай вобласці (2000)[1], будынак Генеральнага консульства Польшчы (1988) у Мінску, генпланы Магілёва, Віцебска, Гродна, Гомеля, Брэста і інш[3].
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурна-манументальны ансамбль забудовы цэнтра г. Давыд-Гарадка з памятным знакам князю Давыду, створаны ў 1998—2000 гадах, Ганаровы будаўнік (2008)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Ивличев Виктор Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Ивличев Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Дайджесты. Анонсы. Даты
Літаратура
правіць- Ивличев Виктор Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Ивличев Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)