Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва
Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва (БелНДІПгорадабудаўніцтва) — галаўная праектная арганізацыя па горадабудаўніцтве Беларусі. Размешчаны па адрасе пр. Машэрава, 29.
УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва» | |
---|---|
Тып | Унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1970 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь: Мінск, пр. Машэрава, 29 |
Ключавыя постаці | Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк (дырэктар) |
Сайт | irup.by |
БелНДІПгорадабудаўніцтва — вядучая арганізацыя ў сферы тэрытарыяльнага планавання і распрацоўкі горадабудаўнічай дакументацыі, вядзення горадабудаўнічага кадастру ў Рэспубліцы Беларусь. Інстытут з’яўляецца аўтарам Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь (ГСКТА РБ), схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей і адміністрацыйных раёнаў, генеральных планаў усіх рэгіянальных цэнтраў, гарадоў абласнога падпарадкавання, большасці сярэдніх і малых гарадоў Беларусі, сельскіх паселішчаў[1].
Гісторыя
правіцьПрадпрыемства было створана ў 1970 годзе загадам Дзяржграмадзянбуда пры Дзяржбудзе СССР як Мінскі філіял Цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва (ЦНДІПгорадабудаўніцтва)[1].
У лютым 1976 года пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР на базе Мінскага філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва (БелНДІПгорадабудаўніцтва) Дзяржбуда БССР. Яго дырэктарам стаў Віктар Паўлавіч Чарнышоў[1].
Навуковымі падраздзяленнямі інстытута была закладзена аснова беларускай горадабудаўнічай навукі, правілаў фарміравання нарматыўнай і заканадаўчай базы праектавання[1].
Структура
правіцьАддзяленні (1996): навуковае (9 аддзелаў), праектнае (аддзелы: раённай планіроўкі, 2 архітэктурна-планіровачныя, архітэктурна-канструктарскі, 3 інжынерныя, аўтаматызацыі работ)[2].
Дзейнасць
правіцьАсноўныя кірункі дзейнасці: навуковыя даследаванні, распрацоўка навукова-метадычнай і нарматыўна-прававой дакументацыі ў галіне тэрытарыяльнай планіроўкі, горадабудаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя; распрацоўка дакументацыі па планіроўцы рэгіёнаў, планіроўцы і забудове гарадскіх паселішчаў і асобных тэрыторый, развіцці транспартнай і інжынернай інфраструктур; распрацоўка і эксплуатацыя геаінфармацыйных сістэм і банкаў даных у горадабудаўніцтве і будаўнічым комплексе; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на аб’екты жыллёва-грамадзянскага прызначэння[2].
Праектаванне
правіцьДля Расійскай Федэрацыі ў розныя гады быў выкананы шэраг рэгіянальных работ, такіх як: схемы тэрытарыяльнай арганізацыі Бранскай і Пскоўскай абласцей, тэрытарыяльная комплексная схема развіцця Калінінградскай вобласці, уключаючы прыморскую зону, праект развіцця транспартнай інфраструктуры Белгарада, навукова-даследчая праца па падрыхтоўцы праекта генеральнага плана і правілаў землекарыстання і забудовы муніцыпальнага ўтварэння Татарскага сельскага паселішча Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці[1].
Для Малдовы быў распрацаваны транспартны падзел у генплан г. Кішынёва[1].
Для Венесуэлы былі распрацаваны два генеральных плана горадабудаўнічага развіцця новых раёнаў у гарадах Барынас і Тэхерыес, тры генпланы сельскагаспадарчага развіцця мікракамун Ата Педрэгаль, Лас Пакас і Ла Педрэра[1].
Для Азербайджан выканана праектаванне жылога масіва Габу для вымушаных перасяленцаў у Апшэронскім раёне[1].
Для Казахстана ў 2010—2011 гг. выканана работа па аналізе тэрытарыяльнага планавання развітых краін з мэтай фарміравання эфектыўнага напрамку развіцця сельскай гаспадаркі, турысцка-рэкрэацыйнага развіцця і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі на тэрыторыі, а таксама агляд вопыту Рэспублікі Беларусь і міжнароднай практыкі па рацыянальнай арганізацыі тэрыторый у маштабе краіны для выкарыстання ў распрацоўцы Генеральнай схемы арганізацыі тэрыторый Рэспублікі Казахстан[1].
Дырэктары
правіць- Віктар Паўлавіч Чарнышоў (1970—1975)
- Юрый Васілевіч Шпіт (1975—1990)
- Віктар Паўлавіч Іўлічаў (1990—2014)
- Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк (з 2015)
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Гісторыя БелНДІПгорадабудаўніцтва Архівавана 16 сакавіка 2019.
- ↑ а б Горадабудаўніцтва беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Літаратура
правіць- Горадабудаўніцтва беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт БелНДІПгорадабудаўніцтва Архівавана 14 сакавіка 2019. (бел.)