Віктар Паўлавіч Чарнышоў

Віктар Паўлавіч Чарнышоў (17 ліпеня 1919, г. Луганск — 21 студзеня 2008, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1965).

Віктар Паўлавіч Чарнышоў
Дата нараджэння 17 ліпеня 1919(1919-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2008(2008-01-21) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва. Працаваў галоўным архітэктарам Оршы, Гомеля, Мінска (19671970), начальнік Віцебскага абласнога філіяла інстытута «Белдзяржпраект», галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект», намеснік дырэктара БелНДІдзіпрасельбуд, дырэктар Мінскага філіяла цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва. У 19541957 выкладчык Віцебскага будаўнічага тэхнікума[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Член КПСС з 1960 года. Пражываў у г. Мінск[2].

ТворчасцьПравіць

Работы: праекты забудовы кварталаў па вуліцах Савецкай, Сялянскай, Першамайскай у Гомелі (19491950), вул. Фрунзэ ў Віцебску (19571959[2]), планіроўка пл. Леніна ў Оршы (1962), генпланы (з карэкціроўкамі) Віцебска (1955—1956, 19711974[2]), Наваполацка (1960, 19721974, усе ў аўтарскім калектыве)[1], схема фарміравання сеткі гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года (1972—1975)[2].

Аўтар шэрагу артыкулаў па пытаннях горадабудаўніцтва Беларусі[2].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1966), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1963, 1969). Дзяржаўная прэмія БССР 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Чарнышоў Віктар Паўлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Чернышев Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

ЛітаратураПравіць