Кастрычніцкі раён (Мінск)
Кастрычніцкі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада паміж чыгункамі Мінск—Брэст і Мінск—Гомель. У яго склад уваходзяць прамысловы вузел «Калядзічы», пасёлак Сокал а таксама тэрыторыя РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», геаграфічна размешчанага на поўдні Смалявіцкага раёна. Плошча: 1927 га. Насельніцтва: 155 тысяч жыхароў.
Кастрычніцкі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Статус | гарадскі раён | ||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 1921 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
![]() |
|||
Тэлефонны код | 17 | ||
Паштовыя індэксы | 220007[1], 220039[1], 220024[1], 220036[1], 220064[1], 220108[1], 220115[1] і 220120[1] | ||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
Гісторыя Правіць
У жніўні 1921 Цэнтральнае бюро КП(б)Б пастанавіла падзяліць горад на тры раёны па партыйнай рабоце: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі і Цэнтральны. У 1938 былі створаны адміністрацыйныя раёны Мінска: Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага). У 1957 Кагановіцкі раён перайменаваны ў Кастрычніцкі.
Эканоміка Правіць
Спецыялізацыя раёна — транспарт. Тут размешчаны прадпрыемствы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, Мінскі чыгуначны вакзал, Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, яго падраздзяленні і прадпрыемствы (у тым ліку, аэрапорт Мінск-1), аўтамабільны канцэрн «Белмагістральаўтатранс», аўтакамбінаты № 5 і 6.
Сярод прамысловых прадпрыемстваў — навукова-вытворчае аб’яднанне «Інтэграл», завод «Крыён», Мінскі мясакамбінат, ААТ «Керамін», Мінская фабрыка каляровага друку.
Культурны ўплыў Правіць
На тэрыторыі раёна размешчаны Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі ўніверсітэт культуры, медыцынскае вучылішча № 2, вучылішча мастацтваў, 5 ПТУ, 17 школ.
Сярод буйных медыцынскіх устаноў — бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, 3-я дзіцячая бальніца, дарожная бальніца, гарадская гінекалагічная бальніца.
Больш за 300 спартыўных аб’ектаў, у тым ліку тры стадыёны: «Лакаматыў», «Узлёт», «Арбіта».
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кастрычніцкі раён (Мінск)
- Афіцыйны сайт Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска