Мінскі паштамт

галоўны будынак пошты ў Мінску
(Пасля перасылкі з Галоўпаштамт)

Мінскі паштамт — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе пр-т. Незалежнасці, 10. Помнік архітэктуры, пабудаваны ў 19491953 гадах (архітэктары Уладзімір Кароль і Абрам Духан).

Будынак
Мінскі паштамт
Niezaliežnasci Avenue 08.jpg
53°53′47″ пн. ш. 27°33′05,60″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль савецкі манументальны класіцызм
Архітэктар Уладзімір Кароль
Будаўніцтва 19491953 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000159шыфр 713Г000159

АрхітэктураПравіць

 
Мінскі паштамт на паштовай марцы Беларусі, прысвечанай Сусветнаму дню пошты[ru], 2014

Складаецца з двух злучаных паміж сабой аб’ёмаў — асноўнага чатырохпавярховага П-падобнага ў плане, пастаўленага ўздоўж чырвонай лініі праспекта Незалежнасці, і прыбудаванага да яго тыльнага фасада (круглы ў плане, у выглядзе ратонды з купалам; дыяметр 30 м), дзе размешчана вялікая аперацыйная зала. Галоўны фасад будынка, арыентаваны на праспект Незалежнасці, мае сіметрычную кампазіцыю. Размешчаныя па ўсім фасадзе трохчвертныя калоны вялікага карынфскага ордара, масіўныя формы цэнтральнай аркі ўваходу з апорамі, якія значна выступаюць за межы плану, высокі раскрапаваны атык надаюць будынку манументальны характар. У аздабленні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаныя прыродны камень, высакаякасная тынкоўка, ляпныя дэталі, вітражы з выявамі помнікаў дойлідства Беларусі (1980 г., В. Позняк).

Будынак — характэрны прыклад выкарыстання элементаў класічнай спадчыны ў архітэктуры Беларусі 1940—1950-х гадоў.

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

СпасылкіПравіць