Атык (ад стар.-грэч.: ἀττικός — што паходзіць з Атыкі[1]) — сценка пад карнізам, якая завяршае будынак і мае дэкаратыўнае значэнне. Часам адпавядае невысокаму паверху (т.зв.атыкавы паверх). Узнік у архітэктуры Старажытнай Грэцыі, пашыраны ў Старажытным Рыме ў выглядзе высокай сценкі, якая завяршала трыўмфальную арку і афармлялася рэльефамі або надпісамі. Выкарыстоўваўся ў архітэктуры готыкі, найбольш шырока — у архітэктуры Адраджэння, барока, класіцызму. Асноўныя разнавіднасці атыка: суцэльны, балюстрадны, аркадны, грабеньчаты, шчытавы. На Беларусі вядомы з 16 стагоддзя ў рэнесансавых палацах, грамадскіх будынках, храмах. Пашыраны ў 1950-я гады ў архітэктуры жылых і грамадскіх пабудоў.

Атык Быхаўскай сінагогі

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.166

Літаратура правіць