Абрам Рыгоравіч Духан

беларускі архітэктар (1924—1979)

Абрам Рыгоравіч Духан (6 сакавіка 1924, Мінск — 14 лютага 1979, Мінск) — беларускі архітэктар.

Абрам Рыгоравіч Духан
Дата нараджэння 6 сакавіка 1924(1924-03-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1979(1979-02-14) (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства СССР
Бацька Рыгор Абрамавіч Духан
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Мінск
Найважнейшыя пабудовы Мінскі паштамт, Галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Дом палітычнай асветы Мінск

Біяграфія

правіць

Абрам Рыгоравіч Духан нарадзіўся 6 сакавіка 1924 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх працаўнікоў. Бацька — Рыгор Абрамавіч Духан (18971945) — выдатны медыцынскі дзеяч, садзейнічаў у фарміраванні сістэмы беларускай савецкай аховы здароўя (у 1920-1940-х гг.), маці, Любоў Давыдаўна, працавала ў 3-й клінічнай бальніцы ў прафесара Я. У. Клумава[1]. Дзяцінства і юнацтва праходзілі ў цэнтральнай частцы Мінска ў раёне плошчы Свабоды і вул. Інтэрнацыянальнай[2].

Маці убачыла ў сына схільнасць да малявання і заахвочвала гэта захапленне. У 1937 годзе Абрам Духан стаў адным з першых вучняў мастацкай студыі пры Палацы піянераў і школьнікаў, створанай мастаком Сяргеем Катковым. У гэты перыяд юнак пачаў звязваць сваё жыццё з архітэктурай[1].

У час Вялікай Айчыннай вайны сям’я перажыла бамбардзіроўку Мінска 24 чэрвеня 1941, змагла пакінуць горад і эвакуіравацца спачатку ў Саратаў, а затым у г. Фрунзэ (Кыргызстан). Пасля заканчэння школыў 1942 годзе, паступіў у Харкаўскі медыцынскі інстытут, які знаходзіўся ў Фрунзэ. У інстытуце ўжо вучыўся яго стрыечны брат Яфрэм Злотнік, які пасля стаў вядомым нейрахірургам[3]. Аднак праз год падаў дакументы на архітэктурны факультэт Харкаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].

У 1944 годзе перавёўся ў Маскоўскі архітэктурны інстытут. Шмат часу праводзіў у бібліятэках, музеях, філармоніі, на публічных абмеркаваннях конкурсных праектаў у Доме архітэктара, працаваў над курсавымі праектамі[1]. У 1945 г. памёр бацька, і востра стала пытанне пра працяг вучобы, але сям’я ўсё ж падтрымала яго[2]. У 1949 годзе Абрам Духан паспяхова абараніў дыпломны праект (кіраўнік прафесар М. П. Паруснікаў) і вярнуўся ў Мінск[1].

Працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» у архітэктурнай майстэрні Г. У. Заборскага, архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні. У 1949—1954 гадах сумесна з Уладзімірам Адамовічам Каралём праектаваў галоўны паштамта. Творчае супрацоўніцтва гэтых архітэктараў працягнулася і пры распрацоўцы праекта будынка тэлеграфа на Цэнтральнай плошчы Мінска[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года.

Памёр 14 лютага 1979 года ад інфаркту.

Творчасць

правіць

Адным з першых сярод беларускіх архітэктараў праектаваў новы тып грамадскіх будынкаў для абласных і раённых камітэтаў КПБ і райвыканкамаў, раённых судоў.

 
Будынак райкама КПБ Савецкага раёна на вуліцы Дарашэвіча
 
Былы будынак Фрунзенскага райкама па вул. Ракаўскай (цяпер Пракуратура горада Мінска)
 
Мінскі паштамт
 
Галоўны корпус БДУ
 
Будынак Белтэлекама па вул. Энгельса
 
Будынак тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску
 
Ансамбль адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў па праспекце Машэрава (Пераможцаў)
 
Комплекс інстытутаў аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР на Акадэмічнай вуліцы

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць