Мінскі паштамт
Мінскі паштамт — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе пр-т. Незалежнасці, 10. Помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1949—1953 гадах (архітэктары Уладзімір Кароль і Абрам Духан).
Будынак | |
Мінскі паштамт | |
---|---|
![]() | |
53°53′47″ пн. ш. 27°33′05,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | савецкі манументальны класіцызм |
Архітэктар | Уладзімір Адамавіч Кароль і Абрам Рыгоравіч Духан |
Будаўніцтва | 1949—1953 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Архітэктура правіць
Складаецца з двух злучаных паміж сабой аб’ёмаў — асноўнага чатырохпавярховага П-падобнага ў плане, пастаўленага ўздоўж чырвонай лініі праспекта Незалежнасці, і прыбудаванага да яго тыльнага фасада (круглы ў плане, у выглядзе ратонды з купалам; дыяметр 30 м), дзе размешчана вялікая аперацыйная зала. Галоўны фасад будынка, арыентаваны на праспект Незалежнасці, мае сіметрычную кампазіцыю. Размешчаныя па ўсім фасадзе трохчвертныя калоны вялікага карынфскага ордара, масіўныя формы цэнтральнай аркі ўваходу з апорамі, якія значна выступаюць за межы плану, высокі раскрапаваны атык надаюць будынку манументальны характар. У аздабленні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаныя прыродны камень, высакаякасная тынкоўка, ляпныя дэталі, вітражы з выявамі помнікаў дойлідства Беларусі (1980 г., В. Позняк).
Будынак — характэрны прыклад выкарыстання элементаў класічнай спадчыны ў архітэктуры Беларусі 1940—1950-х гадоў.
Літаратура правіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскі паштамт