Вячаслаў Аляксандравіч Позняк

(Пасля перасылкі з В. Позняк)

Вячаслаў Аляксандравіч По́зняк (30 красавіка 1940, Мінск) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Вячаслаў Аляксандравіч Позняк
Дата нараджэння 30 красавіка 1940(1940-04-30) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак, вітражыст
Месца працы
Жанр манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d]
Вучоба

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе, выкладаў у ім у 1968—1969 гадах.

ТворчасцьПравіць

 
Вянок Славы і дэкаратыўнае афармленне столі ў Зале цырыманіялаў плошчы Перамогі
 
Вітраж з выявай полацкай Спаса-Ефрасінеўскай царквы ў будынку Галоўпаштамта.

Сярод твораў вітражы: «Музы» для Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (1976), «Помнікі старажытнага беларускай архітэктуры» для Галоўпаштамта (1980), у вестыбюлі корпуса Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта (1982), чыгуначнага вакзала (1983), вітраж з размалёўкай Дамавой царквы (1987, усе ў Мінску), «Нарачанскія матывы» для гасцініцы «Нарач» (1983), для Палаца піянераў у Брэсце (19901991), санаторыя «Радон» Гродзенскай вобласці (19931994). Выканаў Вянок Славы і дэкаратыўнае афармленне столі ў Зале цырыманіялаў плошчы Перамогі ў Мінску (1985). Творы Позняка вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, гарманічнасцю колеравых і пластычных суадносін.

Зноскі

ЛітаратураПравіць