Ракаўская вуліца (Мінск)

Мінск

Вуліца Ра́каўская (у 1937—1993 гадах — вуліца Астроўскага) — вуліца ў Ракаўскім прадмесці ў Цэнтральным раёне горада Мінска. Вуліца пачынаецца ад вуліцы Няміга і заканчваецца Юбілейнай плошчай, ляжыць паміж праспектам Пераможцаў і вуліцай Раманаўская Слабада. Нумарацыя дамоў вядзецца ад вул. Нямігі.

Вуліца Ракаўская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны раён
Гістарычны раён Ракаўскае прадмесце
Працягласць 0,6 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
 2 Фрунзенская (80 м),
 2 Няміга (250 м)
 3  Юбілейная плошча
Ранейшыя назвы Астроўскага
Назва ў гонар Ракаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Ракаўская вуліца ў пач. XX ст.

У XVII стагоддзі, частка зямельных участкаў Ракаўскага прадмесця перайшла ва ўладанне Свята-Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра. На вуліцы з часам пачалі з'яўляцца каменныя і драўляна-мураваныя будынкі. Галоўным чынам, гэта былі так званыя даходныя дамы, якія знаходзіліся ва ўласнасці буйных домаўладальнікаў і царквы[1].

Вуліца Ракаўская пазначана на захаваным «Плане губернскага горада Мінска 1793 года». Па тых часах яна была даволі працяглай; Яна адыходзіла ад Нямігскай вуліцы з паўночнага захаду і ўлівалася ў былы Ракаўскі тракт (сучасная вул. Харкаўская), які злучаў Мінск з мястэчкам Ракаў. Ніжні ўчастак Ракаўскай нейкі час называўся Юр'еўскай вуліцай, але ўжо да канца XIX стагоддзі апошняя знікае з карты горада. Паводле паліцэйскай справаздачы 1893 года, яе працягласць на той час складала 320 сажаняў (672 метра), а шырыня вагалася ад 3 (6,3 метра) да 4,7 сажаняў (9,9 метра). Ракаўская мела маставую і ў цёмны час сутак асвятлялася ліхтарамі[1].

З канца XIX стагоддзя Ракаўская ператвараецца ў фабрычна-завадскую вуліцу. У 1896 годзе тут адкрылася шпалерная фабрыка Шыфмановіча. Яна размясцілася ў доме Дам'е на рагу Ракаўскай і Няміга-Ракаўскай вуліц (сёння будынак належыць хлебазаводу № 1). У 1912 годзе на фабрыцы працавалі 29 рабочых, ужываліся паравая і дынама-машыны. Праз два гады пасля адкрыцця гэтага прадпрыемства купец Абрам Эпштэйн атрымлівае дазвол гарадскіх улад на размяшчэнне шпалернай фабрыкі ў доме Поляка на вуліцы Ракаўскай (будынак на гэтай вуліцы пад № 30 захаваўся і да гэтага часу). Прадпрыемства было абсталявана чатырма друкарнымі машынамі і вырабляла ў суткі каля 4 тысяч кавалкаў шпалер. У 1909 годзе на фабрыцы Эпштэйна здарыўся пажар. Тады ж гаспадар атрымаў дазвол на ўзвядзенне новага будынка, які быў пабудаваны непадалёк ад Ракаўскай у 1910 годзе. У пачатку ХХ стагоддзі на Ракаўскай адна за другой з'яўляюцца абутковыя фабрыкі. Першая з іх — «Труд» Гольдберга, Бенцмана і Гурвіча — адкрылася ў 1910 годзе пад адным дахам са шпалерным прадпрыемствам Эпштэйна. Паводле справаздач 1913 года, тут было выраблена 15 тысяч пар абутку. Прадпрыемства «Скараход» пачало працаваць у 1912 годзе ў будынку, які захаваўся да нашага часу (дом № 18). Праз год на фабрыцы, запушчанай Маскоўскім акцыянерным таварыствам скуры і механічнага абутку «Шэўрахром», працавалі 35 рабочых. У 1914 годзе, калі пачалася Першая сусветная вайна, прадпрыемства шыла боты для дзеючай арміі. У гэты перыяд у вытворчасці былі заняты ўжо 79 чалавек[1].

У 1937 г. названа ў гонар рускага савецкага пісьменніка М. А. Астроўскага, які памёр за год да гэтага.

У 1973 годзе пры рэканструкцыі Нямігі была знішчана забудова ў пачатку вуліцы[1].

Характэрныя будынкі і збудаванні

правіць

Забудова вул. Ракаўскай з'яўляецца кампазіцыйнай воссю Ракаўскага прадмесця. Забудова складаецца з трох асноўных комплексаў, якія створаны ў 19—пачатку 20 ст. Першы ўключае дамы № 12-20/45, другі — дамы № 15-19, трэці — дамы № 24—32. Архітэктура асобных будынкаў мае эклектычны характар. Разам яны ўтвараюць цікавы куток старога Мінскa[2].

Па няцотным баку

правіць

Дамы № 15—19 утвараюць адзіны фронт забудовы[2].

Па цотным баку

правіць

Ад Нямігі да вул. Вызвалення

правіць
 
Петрапаўлаўская царква
Будаўніцтва мураванай царквы і мужчынскага манастыра было распачата праваслаўным брацтвам у 16111612 гг. з дазволу польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ. Пляц для будаўніцтва быў дараваны 23 лістапада 1611 г. княгіняй Аўдоццяй Рыгораўнай Друцкай-Горскай, удавой каралеўскага маршалка Багдана Статкевіча. У 1619 г. тэрыторыя манастыра пашырылася за кошт пляца, ахвяраванага Ганнай Агінскай, які таксама знаходзіўся на вул. Вялікай Юр’еўскай (сучасная вул. Ракаўская) сумежна з манастырскай зямлёй. У 1624 г. кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла выдаў грамату з благаславеннем на адкрыццё пры храме жаночага манастыра[3].
У часы Расійскай імперыі Свята-Кацярынінская царква была надзелена статусам кафедральнага сабора, але ў 1799 г. з-за таго, што храм знаходзіўся на ўскраіне горада, пераўтвораны ў прыходскую царкву і толькі ў 1844 г. зноў узведзены ў статус гарадскога сабора. У 1812 г. пад час французскай акупацыі царква моцна пацярпела. Аднак у 18131814 гг. храм быў адрамантаваны. У 18701872 гг. на вылучаныя графам Мураўёвым сродкі храм капітальна перабудаваны і былі распісаны сцены. У чэрвені 1881 г. у Мінску адбыўся вялікі пажар, пад час якога была пашкоджана царква. У 1911 г. зноў разглядалася пытанне аб рамонце царквы. Вядома, што ў 1914 г. быў праведзены ўнутраны рамонт. Знадворныя рамонтныя работы (замена даху, афарбоўка сцен) не выкананы[3].
Пасля 1917 г. храм быў закрыты. У 1941 г. зноў асвячоны і адкрыты для набажэнстваў. Пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў царква была часова прыстасавана пад жыллё. У 1946 г. было вырашана прыстасаваць яе пад Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі, тут былі размешчаны Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР[3]. У сувязі з гэтым цалкам перароблены інтэр’еры, цэнтральны неф быў падзелены на чатыры паверхі, у апсідзе зроблена лесвіца. У 19721979 гг. царква рэстаўрыравана (архітэктар А. І. Курто) з аднаўленнем аблічча храма паводле стану на XVIIXVIII стст. У 1991 г. перададзена вернікам.
Царква ўяўляе сабой мураваную трохнефавую шасціслуповую базіліку з пяціграннай апсідай і дзвюма вежамі. Галоўны фасад трохчасткавы: цэнтральная частка завершана высокім трохвугольным франтонам, над уваходам вялікае паўцыркульнае акно; дзве бакавыя часткі дэкарыраваны неглыбокімі нішамі паўцыркульнага і прамавугольнага абрысу, фланкіраваны трох’яруснымі вежамі-званіцамі, якія завершаны шлемападобнымі купаламі. Над апсідай — франтон асноўнага аб’ёму з люкарнай. Бакавыя фасады дэкарыраваны высокімі пілястрамі, паміж імі ў неглыбокіх нішах размешчаны спараныя паўцыркульныя вокны, якія асвятляюць бакавыя і цэнтральныя нефы. Сцены завершаны тонкапрафіляваным карнізам. У інтэр'еры цэнтральны неф мае цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі, бакавыя нефы — крыжовыя[3].
 
Дом № 20/15

Ад вул. Вызвалення да вул. Шпалернай

правіць
 
Былая сінагога

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць