Багдан Статкевіч
Багдан Статкевіч (? — 1651) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, праваслаўны мецэнат. Кашталян мсціслаўскі (1644—1646) і новагародскі (з 1646).
Багдан Статкевіч | |
![]() | |
Багдан Статкевіч, гравюра з партрэта, які захоўваўся ў Аршанскім Куцеінскім манастыры | |
![]() | |
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, мецэнат |
---|---|
Веравызнанне | праваслаўе |
Смерць | 1651 |
Дынастыя | Род Статкевічаў |
Бацька | Вільгельм Багданавіч Статкевіч[d] |
Жонка | Алена Багданаўна Саламярэцкая[d] і Ганна Францкевіч-Радзімінская[d] |
Дзеці | Крысціна Статкевіч-Заверская[d], Міхаіл-Уладзімір Статкевіч[d] і Олена Стеткевич[d] |
БіяграфіяПравіць
З роду Статкевічаў, сын Вільгельма. У 1630—1644 падкаморы мсціслаўскі.
Актыўна выступаў у абарону праваслаўя. Разам з жонкай Аленай з Саламярэцкіх заснаваў Баркулабаўскі Узнясенскі манастыр, Буйніцкі Святадухаўскі манастыр, Куцеінскі Багаяўленскі манастыр, Куцеінскі Успенскі манастыр. Фінансаваў дзейнасць Куцеінскай друкарні.
Сям’яПравіць
Першая жонка — княжна Алена з Саламярэцкіх (пам. 1640), дачка Багдана Багданавіча[1], уладальніца значных маёнткаў. Дзеці:
- Алена — жонка (1656—1664) гетмана Івана Выгоўскага; дзякуючы цесцю Выгоўскі ўвайшоў у роднасныя сувязі з шэрагам вядомых украінскіх і беларускіх княжацкіх і шляхецкіх родаў, напрыклад, з князямі Саламярэцкімі; Раптоўна памерла, пасля атрымання весткі пра смерць мужа[2].
- Міхаіл-Уладзімір, у шлюбе з Кацярынай Гарайскай, дачкой мачахі Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх ад першага шлюбу. Падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага ён перайшоў на бок казакоў, за што частка яго маёнткаў (у тым ліку Пагост) была секвестравана. Яго сучаснік Альберт Віюк-Каяловіч занатаваў, што Статкевіч перад смерцю стаў манахам (відавочна, праваслаўным)[3]. Меў дачку Кацярыну, якая памерла сіратой у падлеткавым узросце паміж 27 студзеня 1664 і 5 чэрвеня 1665, пакінуўшы тастамент ад 10 красавіка 1663(1665?).
- NN — жонка Івана Сухадольскага, аднаго з самых вядомых памочнікаў Івана Нячая[4]
Другая жонка — Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх, дачка суддзі земскага лідскага Ежы, удава Пятра Гарайскага. Іх дачка Крысціна стала жонкай Мікалая Друцкага-Любецкага[3].
Зноскі
- ↑ Князья Соломерские (Соломерецкие) (руск.)
- ↑ Руїна: друга половина XVII ст. / Упоряд. і передмова О. І. Гуржія; Ред. кол. В. А. Смолій (голова) та ін.— К.: Україна, 1996.— 431 с.— С. 312. ISBN 5-319-01313-2
- ↑ 3,0 3,1 Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI—XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска- палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Вып. 14. — Мінск, 2016. — С. 327—346
- ↑ Юрій Мицик. Іван Виговський // Володарі гетьманської булави: Історичні портрети / Автор передмови В. А. Смолій. — К.: Варта, 1994. — 560 с. — С. 194. — ISBN 5-203-01639-9.
ЛітаратураПравіць
- Вяроўкін-Шэлюта У. Статкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 630. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.