Алена Багданаўна Выгоўская
Алена Багданаўна Выгоўская (нар. Статкевіч; ? —1664) — жонка гетмана Войска Запарожскага Івана Выгоўскага.
Алена Багданаўна Выгоўская | |
---|---|
Нараджэнне | невядома |
Смерць |
1664 |
Род | Статкевічы |
Бацька | Багдан Статкевіч |
Маці | Алена Багданаўна Саламярэцкая[d] |
Муж | Іван Яўстахавіч Выгоўскі |
Біяграфія
правіцьПаходзіла з уплывовага і заможнага шляхецкага роду Статкевічаў. Дачка Багдана Вільгельмавіча Статкевіча, кашталяна навагрудскага і мсціслаўскага, і князёўны Алены Багданаўны Саламярэцкай, прадстаўніцы магнацкага роду, які вёў паходжанне ад Рурыкавічаў. Атрымала добрую хатнюю адукацыю. Вядомая была сваёй актыўнасцю ў супрацьдзеянні уніятам.
У 1656 годзе выйшла замуж за Івана Выгоўскага, тады генеральнага пісара. Пасля абрання Івана вялікім гетманам, муж і жонка прыбылі ў Суботаў , дзе Алена пачала ўкараняць свае «арыстакратычныя» парадкі, што не заўсёды падабалася казацкім старшынам. Так, менавіта яна забараніла п’яныя балі, якія былі так папулярныя ў часы Багдана Хмяльніцкага. Казакі былі незадаволеныя «панскімі» паводзінамі жонкі гетмана.
Падтрымлівала дзеянні Выгоўскага падчас супрацьстаяння з Маскоўскім царствам, заключэнне Гадзяцкага дагавора і рэфармаванне Рэчы Паспалітай у дзяржаву трох народаў. Пасля звяржэння мужа з гетманства ў 1659 годзе перабралася з ім на Правабярэжжа. Пасля ўдзельнічала ва ўсіх яго палітычных планах, знаходзячыся ў Чыгырыне. Потым перабралася ў Смілу, дзе ў 1660 годзе трапіла ў палон да Юрыя Хмяльніцкага . У кастрычніку таго ж года выехала ў Бар.
Пасля забойства Івана палякамі і паўстанцамі ў 1664 годзе Алена пераехала ў мястэчка Руда каля Жыдачыва (цяпер — Львоўская вобласць) — там нібыта перапахавала вялікага гетмана і напісала ў сваім завяшчанні, што хоча быць пахаванай разам з мужам, а праз некалькі месяцаў хваробы таксама памерла. На памінальныя службы ёю завешчана ігумену 1000 залатых, на пахаванне 3000 залатых, на прытулкі для бедных і жабракоў 140 залатых з даходаў Руднянскага маёнтка. За кошт маёнтка каля Оршы завяшчана манастыру 500 залатых, 2800 залатых — жаночай прыслузе і далёкім сваякам; 200 валокаў зямлі адмоўлена брату, падкаморыю браслаўскаму.
Пасаг у 12 000 залатых, каштоўнасці і іншая хатняя маёмасць размеркавана паміж бліжэйшымі сваякамі. Біскупу львоўскаму Афанасію Жаліборскаму за яго паслугі Алена завяшчала французскую карэту, выезд і рыдван.
Пасля яе смерці там застаўся жыць іх сын, пасля чаго гэты асабняк у Рудзе яшчэ больш 100 гадоў належаў Выгоўскім.
Сям’я
правіцьМуж — Іван Выгоўскі (каля 1608—1664). Сын — Астап-Астафій (1657-?)
Зноскі
Літаратура
правіць- Руїна: друга половина XVII ст. / Упоряд. і передмова О. І. Гуржія; Ред. кол. В. А. Смолій (голова) та ін. — К.: Україна, 1996. — 431 с. — С. 312. — ISBN 5-319-01313-2.
- Мицик Ю. Іван Виговський // Володарі гетьманської булави: Історичні портрети / Автор передмови В. А. Смолій. — К.: Варта, 1994. — 560 с. — С. 191—236. — ISBN 5-203-01639-9.
- Дружини гетьмана Виговського
- ДРУЖИНИ ГЕТЬМАНІВ УКРАЇНИ: ЗАБУТІ ДОЛІ
- Гетьманші