Саламярэцкія
Саламярэцкія — княжацкі род, галіна Рурыкавічаў з Расціславічаў Смаленскіх.
Саламярэцкія | |
---|---|
Герб «Равіч» | |
Краіна паходжання | Смаленскае княства |
Тытул | князі |
Першы з роду | Іван Дзмітрыевіч |
Апошні з роду | Ян Уладзіслаў |
Адгалінаванне роду | Расціславічаў Смаленскіх |
Прозвішча паходзіць ад маёнтка Саламярэч у Мінскім павеце (цяпер в. Саламярэчча Мінскага раёна).
Гісторыя
правіцьПачынальнікам роду лічыцца кн. Іван Дзмітрыевіч Шах, праўнук смаленскага князя Святаслава Іванавіча (загінуў у 1386). Іван Дзмітрыевіч меў сыноў Юрыя, Фёдара і Сямёна. Сын Юрыя — Васіль, паводле думак некаторых даследчыкаў, быў пачынальнікам рускага дваранскага роду Тацішчавых. Ад Фёдара або Сямёна паходзіць уласна род Саламярэцкіх.
Прадстаўнікі роду ў асноўным займалі ўрады на ўсходзе ВКЛ (Мсціслаў, Магілёў, Крычаў). Пазней адна галіна роду перасялілася ў Пінскі павет. Былі праваслаўнымі, але ў XVII ст. перайшлі ў каталіцтва.
Род згас у 1641 годзе са смерцю кн. Яна Уладзіслава Саламярэцкага.
Радавод
правіцьВасіль Іванавіч (? — 1540), дзяржаўца магілёўскі з 1520 х Ганна Іванаўна Уладыка (? — 1560), д. Івана Уладыкі │ ├─>Андрэй Васілевіч (? — 1541) │ х Таміла Мсціслаўская (? — 1555), д. князя Міхаіла Мсціслаўскага │ ├─>Іван Васілевіч (? — 1582), першы кашталян мсціслаўскі з 1566 │ х1 Багдана Сапега (? — да 1550), д. Паўла Сапегі │ х2 Ганна Глябовіч (? — пасля 1593), д. Яна Глябовіча │ │ │ └─>(ад 2 шлюбу) Багдан Іванавіч (? — 1602), староста крычаўскі з 1580 │ х Ева Корсак, д. Баркулаба Корсака │ │ │ └─>Багдан Багданавіч (1589 — 1630), староста крычаўскі з 1620 │ ├─>Фёдар Васілевіч (? — каля 1540), староста медніцкі │ ├─>Багдан Васілевіч (? — 1565), староста рагачоўскі з 1560 │ х Фядора Гальшанская (? — каля 1576), д. князя Юрыя Гальшанскага-Дубровіцкага │ │ │ └─>Іван Багданавіч (? — 1602), перасяліўся ў Пінскі павет │ х1 Беата Дольская │ х2 Малгажата Лысакоўская, д. Мікалая Лысакоўскага │ │ │ └─>Мікалай Леў (? — 1626), кашталян смаленскі з 1623 │ х Рэгіна Госцкая, д. Габрыэля Госцкага │ │ │ └─>Ян Уладзіслаў (? — 1641), маршалак пінскі з 1629 │ х2 Ганна Валовіч (? — 1669), д. Пятра Валовіча │ └─>Юрый Васілевіч (? — 1559), староста ашмянскі ў 1549—1550 х Ганна Адзінцэвіч, д. князя Сямёна Адзінцэвіча
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Саламярэцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 537. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 — першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 11. — С. 86-121.