Ян Юр’евіч Глябовіч

(пам. 1549) ваявода віленскі і канцлер літоўскі

Ян Юр'евіч Глябовіч (~1480 — 23 красавіка 1549) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста жыжморскі, мсціслаўскі, бабруйскі, барысаўскі, радашковіцкі, ваявода віцебскі1529), вялікі пісар літоўскі (з 1530), ваявода полацкі1532), ваявода віленскі1542), вялікі канцлер літоўскі1546).

Ян Юр’евіч Глябовіч
Ляліва
Ляліва
1-ы староста мсціслаўскі
1527 — 1528
Пераемнік Ян Юр’евіч Ільініч[d]
11-ы ваявода віленскі
5 мая 1542 — 23 красавіка 1549
Папярэднік Альбрэхт Гаштольд
Пераемнік Мікалай Радзівіл Чорны
4-ы ваявода віцебскі
1529 — 10 лістапада 1532
Папярэднік Іван Багданавіч Сапега
Пераемнік Мацей Клочка
5-ы ваявода полацкі
11 лістапада 1532 — 5 мая 1542
Папярэднік Пётр Станіслававіч Кішка
Пераемнік Станіслаў Станіслававіч Давойна
канцлер вялікі літоўскі
1546 — 23 красавіка 1549
Папярэднік Альбрэхт Гаштольд
Пераемнік Мікалай Радзівіл Чорны
Нараджэнне XV стагоддзе ці 1480
Смерць 23 красавіка 1549(1549-04-23)[1]
Род Глябовічы
Бацька Юрый Глябовіч
Жонка Ганна з Монтаўтаў[d], Соф’я з Пяткевічаў[d][2] і каля Ганна Фёдараўна Заслаўская[2]
Дзеці Соф’я з Глябовічаў[d], Ян Янавіч Глябовіч, Альжбета з Глябовічаў[d], Крысціна з Глябовічаў[d], Ядвіга Соф’я з Глябовічаў[d][3], Ганна з Глябовічаў[d], Дарота з Глябовічаў[d] і Гальшка з Глябовічаў[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў з магнацкага роду Глябовічаў. Сын Юрыя Глябовіча, ваяводы смаленскага, маці невядомая. З 1516 г. — маршалак каралеўскі. Належаў да прыхільнікаў двара, быў даверанай асобай кар. Боны. У 1522 г. падтрымаў гарантаванне Жыгімонту Аўгусту заняцця вялікакняжацкага стальца. Староста мсціслаўскі і радашковіцкі (узг. 1527). У 1529 г. Я. Ю. Глябовіч у ліку камісараў па ўдакладненні мяжы паміж ВКЛ і Каронай. З 1529 г. — ваявода віцебскі. Вялікі пісар літоўскі (узг. 1530). З 1532 г. — ваявода полацкі.

Паводле Попісу 1528 года, з сваіх і жонкавых маёнткаў выстаўляў 148 коней, а з маёнткаў сваіх «паней» яшчэ 88 коней. Прымаў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай (1534—1537). Перад пачаткам ваенных дзеянняў, дасылаў з Полацка здабытыя праз шпегаў даведкі пра падзеі ў Маскоўскай дзяржаве. Улетку 1535 Я. Ю. Глябовiч разам з Янам Радзiвілам і Юрыем Алелькавічам, кіраваў адной з трох груповак войска ВКЛ, якая павінна была пад Полацкам падтрымаць дзеянні галоўнай арміі, але прадухіліць страты Себежа не здолела. У лютым 1536 разам з гетманам А. Неміровічам Я. Ю. Глябовіч спрабаваў вярнуць Себеж, але няўдала.

У снежні 1536 на чале пасольства ездзіў у Маскву, куды прыбыў 11 студзеня 1537 г. Пасольству не ўдалося заключыць мір з вяртаннем страчанага ў 1514 Смаленска. Было заключанае перамір'е на 5 гадоў, пры гэтым за ВКЛ заставаўся Гомель, а за Маскоўскай дзяржавай — Себеж і Севершчына. У 1542 зноў з пасольствам у Маскве, перамір'е працягнутае на 7 гадоў. Па вяртанні з Масквы, атрымаў староствы Бабруйскае і Барысаўскае. У тым жа 1542, пасля смерці Альбрэхта Гаштольда, прызначаны ваяводам віленскім. З 1546 — вялікі канцлер літоўскі.

Падтрымліваў каралеву Бону ў яе канфлікце з літоўскімі магнатамі, на Берасцейскім сойме (1544) гэтая яго пазіцыя выклікала галоснае абурэнне, з гэтае прычыны быў у ізаляцыі сярод паноў-рады, хоць і займаў сярод іх вышэйшае палажэнне. У 1540-х паўстала пытанне пра аб'яднанне ВКЛ з Польшчай і вакол яго разгарнулася барацьба груповак, пазіцыя Я. Ю. Глябовіча мяняліся, спачатку ён выступаў за больш цесную сувязь ВКЛ з Каронаю, пазней быў супраць гэтага.

Варагаваў з Радзівіламі. Так, пасля безпатомнай смерці Станіслава Гаштольда, міма ўдавы — Барбары з Радзівілаў — перавёў усю яго маёмасць на скарб, матываючы вымарачным правам гаспадара. Разам з Хадкевічамі і Осцікавічамі ствараў апазіцыю ўзмацненню Радзівілаў. Пасля смерці Я. Ю. Глябовіча гэтая барацьба не мела вынікаў, усе ўрады, у т.л. староства Барысаўскае за ім пераняў Мікалай Радзівіл Чорны, які сваю непрыязь да Я. Ю. Глябовіча перанёс на яго ўдаву.

Быў у трох шлюбах, першы з Ганнай з Барташэвічаў, другі з Соф'яй з Пяткевічаў, трэці з Ганнай Фёдараўнай з Заслаўскіх (з 1537 г., паводле інш. з сяр. 1540-х). За Ганнай з Заслаўскіх як пасаг атрымаў частку Заслаўя і Заслаўскага княства. Меў 10 дзяцей — (1) Ядвігу, (2) Станіслава, Крысціну, Соф'ю, Ганну, Эльжбету, (3) Яна, Эльжбету, Барбару і Дароту.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
  • Спиридонов М. Ф. Заславль в XVI в. — Мн., 1998.