Осцікі
вялікалітоўскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Осцікавічы)
О́сцікі, О́сцікавічы, О́стыкі — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Трубы», прадстаўнікі якога ў XV—XVI стст. займалі дзяржаўныя ўрады ВКЛ.
Вядомыя прадстаўнікі
правіць- Крысцін Осцік (? — 1444), кашталян віленскі (1419—1442). Заснавальнік роду, быў жанаты з Ганнай, меў сыноў Радзівіла, заснавальніка роду Радзівілаў, і Станку (Станіслава) — роду Осцікаў, а таксама Мікалая і Барталамея.
- Станка Осцікавіч
- Рыгор Осцік (? — 1519), маршалак дворны літоўскі (з 1494), ваявода троцкі (з 1510).
- Станіслаў Осцік (? — 1519), ваявода полацкі (1519).
- Рыгор Рыгоравіч (? — 1558), ваявода новагародскі (з 1542), кашталян віленскі (з 1544).
- Юрый Рыгоравіч (? — 1546), маршалак гаспадарскі.
- Мікалай Юр’евіч (? — 1565)
- Юрый Юр’евіч (? — 1579), староста браслаўскі (з 1565), ваявода мсціслаўскі (з 1566) і смаленскі (з 1578).
- Рыгор Юр’евіч (? — 1580), пакараны смерцю за ўдзел у змове супраць караля Стэфана Баторыя.
- Ян Осцік, суддзя земскі віленскі (1608—1609), апошні прадстаўнік Осцікаў.
- Рыгор Осцік (? — 1519), маршалак дворны літоўскі (з 1494), ваявода троцкі (з 1510).
- Станка Осцікавіч
Літаратура
правіць- Осцікавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 5. Мінск: БелЭн, 1999. С. 360—361.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. — T. 5. — Rok 1920. — Kraków, 1921. — S. 39-41.