Рыгор Рыгоравіч Осцік
кашталян віленскі
Рыгор Осцік (? — 1557) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода новагародскі (1542—1544), кашталян віленскі (1544—1557).
Рыгор Осцік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Трубы» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Геранім Хадкевіч | ||||||
Смерць | 1557 | ||||||
Род | Осцікі | ||||||
Бацька | Рыгор Станіслававіч Осцік | ||||||
Маці | Аляксандра са Свірскіх[d] | ||||||
Жонка | Ядвіга | ||||||
Дзеці | няма |
Біяграфія правіць
Паходзіў з роду Осцікаў герба «Трубы», сын Рыгора і Аляксандры Свірскай. Меў братоў Станіслава і Юрыя.
Займаў пасады крайчага літоўскага ў 1519—1542, старосты ковенскага ў 1539 і ўпіцкага ў 1546, ваявода новагародскі ў 1542—1544, кашталян віленскі з 1544. Быў у апазіцыі да роду Радзівілаў.
Быў жанаты з князёўнай Настассяй Мсціслаўскай, дачкой Міхайлы Мсціслаўскага (пасля смерці Рыгора Осціка яна выйшла паўторна за Стэфана Збаражскага). Дзяцей не меў.
Літаратура правіць
- Пазднякоў В. Осцікі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 380. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі правіць
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.