Андрэй Неміровіч

ваявода кіеўскі

Андрэ́й Неміро́віч герба «Ястрабец»[1] (1462—1541) — гетман польны літоўскі з 1535 года, ваявода кіеўскі з 1514 года.

Андрэй Якубовіч Неміровіч
Andrzej Niemirowicz
Jastrzębiec herb.svg
Герб «Ястрабец»
сцяг
9-ы Кіеўскі ваявода
1514 — 1541
Папярэднік Юрый Геркулес Радзівіл
Пераемнік Януш Юр’евіч Гальшанскі
2-і Гетман польны літоўскі
1536 — 1541
Папярэднік Юрый Геркулес Радзівіл
Пераемнік Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
 
Нараджэнне каля 1462
Смерць 1541(1541)
Дынастыя род Неміровічаў[d]
Бацька Jakub Niemirowicz[d]
Маці Святохна (удава Андрэя Даўгірдавіча)
Жонка

1) Ганна Лукомская (удава князя Лукомскага)

2) Мілохна Дашкевіч (удава Барыса Тышкевіча)
Дзеці дачка Багдана (жонка Алізара Ваўчковіча)
 
Ваенная служба
Бітвы

БіяграфіяПравіць

Сын Якуба Неміровіча і Святаславы (удава Андрэя Даўгерда, сына віленскага ваяводы Яна Даўгерда). Унук Андрэя (Андрушкі) Неміровіча, праўнук Яна Няміры з Уселюба.

У 1508—1509 гадах быў прыдворным. У 1509 годзе ўзгадваецца ў дакументах як мазырскі намеснік і займаў гэту пасаду прынамсі да 1511 года. У 1511 годзе ён змяніў Цімафея Капусту на пасадзе намесніка ў Чаркасах (прабыў прынамсі да 1512 года), з 1514 года прызначаны пасля Юрыя Радзівіла на кіеўскага ваяводу. Як кіеўскі ваявода, ён засяродзіў сваю дзейнасць на адносінах з Крымскім ханствам і абароне Кіеўскага ваяводства ад татараў. У 1522 годзе займаў пасаду намесніка свіслацкага, заставаўся ім прынамсі да 1529 года[2].

Разам з гетманам вялікім літоўскім Канстанцінам Астрожскім і старостам чаркаскім Яўстахам Дашкевічам 27 студзеня 1527 года здабыў вялікую перамогу над татарамі ў бітве пад Альшаніцай, дзе палегла каля 24 тысяч татараў і было вызвалена 80 тысяч ясыра.

Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1534—1537 гадоў ён камандаваў двацаццітысячным войскам, спрабуючы вызваліць Ноўгарад-Северскі. Пад яго камандаваннем войска спрабавала захапіць крэпасць. Аднак з-за памылкі войскі трапілі пад агонь уласнай артылерыі. Контратака абаронцаў крэпасці прывяла да знішчэння большасці літоўскіх сіл. Сам Неміровіч сышоў з паражэннем.

Вясной 1535 года быў прызначаны літоўскім польным гетманам.

У 1537 годзе ў замку ў Кіеве Андрэй Неміровіч прыняў Станіслава Станіслававіча Давойну, пазнейшага ваяводу полацкага, якога ён зрабіў сваім спадчыннікам. У час маскоўска-літоўскай вайны 1558—1570 пасля захопу крэпасці ў Полацку ў 1563 годзе Станіслаў Давойна трапіў разам з сваяком Андрэя Неміровіча — Мікалаем Неміровічам-Шчытом на шмат гадоў у палон да Івана Грознага.

Сям’яПравіць

Андрэй Неміровіч быў двойчы жанаты:

БлытанінаПравіць

У літаратуры Андрэю Неміровічу часам прыпісваюць герб «Газдава» замест «Ястрабца», блытаюць літоўскі род Неміровічаў (а таксама яго галіну: Неміровічаў-Шчытаў) з гербам «Ястрабец» з родам Няміраў герба «Газдава» з Падляшша. Таксама няправільна адзначана, што ён быў сынам Якуба Янавіча Неміровіча, берасцейскага старосты, замест Якуба Андрэевіча Неміровіча[4].

Зноскі

  1. Mały herbarz A. Kromera i przyjaciół: Herby hetmanów Rzeczypospolitiej
  2. T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 213—218
  3. T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 214
  4. T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 181 i 215