Ваяводы кіеўскія

(Пасля перасылкі з Ваявода кіеўскі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Намеснікі

правіць

Ваяводы

правіць

Пасада кіеўскага ваявады створана ў 1471 годзе пры скасаванні Кіеўскага княства

Ваяводы кіеўскія
Асоба Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Марцін Гаштольд 1471 1480 Паступіў на троцкага ваяводу
Іван Хадкевіч 1480 1482 Трапіў у татарскі палон у 1482 годзе
Юрый Пац 1486 1492 Паступіў на новагародскага намесніка
Дзмітрый Друцкі-Пуцяціч 1492 1505 Памер
Юрый Мантоўтавіч 1505 1506 Памер
Іван Глінскі 1506 1506 Паступіў на новагародскага ваяводу
Юрый Гальшанскі 1508 1510 Памер
Юрый Радзівіл 1511 1514 Адначасова падчашы вялікі літоўскі. Паступіў на гарадзенскага старосту
Андрэй Неміровіч 1514 1541 Памер
Андрэй Сангушка 1541 1542 Спраўца ваяводства кіеўскага (часовы выканаўца абавязкаў ваяводы)
Януш Гальшанскі 1542 1544 Паступіў на троцкага ваяводу
Фрыдэрык Пронскі 1545 1555 Памер
Рыгор Хадкевіч 1555 1559 Паступіў на троцкага кашталяна
Канстанцін-Васіль Астрожскі 1559 1608 У 1569 ваяводства перайшло у склад Польшчы.
Памер
Станіслаў Жалкеўскі 1608 1618 Адначасова польны, з 1613 вялікі гетман каронны.
Паступіў на кароннага канцлера
Тамаш Замойскі 1619 1628 Паступіў на кароннага падканцлера
Аляксандр Заслаўскі 1628 1629 Памер
Стэфан Хмялецкі 1629 1630 Памер
Януш Тышкевіч 1630 1649 Памер
Адам Кісель 1649 1653 Памер
Станіслаў Рэвера Патоцкі 1655 1658 Адначасова вялікі гетман каронны.
Паступіў на кракаўскага ваяводу
Ян Замойскі 1658 1659 Паступіў на сандамірскага ваяводу
Іван Выгоўскі 1659 1664 Былы гетман Украіны.
Расстраляны палякамі за змену.
Стэфан Чарнецкі 1664 1665 Адначасова польны гетман каронны.
Памер
Міхал Станіслаўскі 1665 1668 Памер
Андрэй Патоцкі 1668 1682 Паступіў на кракаўскага ваяводу
Фелікс Казімір Патоцкі 1682 1683 Паступіў на кракаўскага ваяводу
Марцін Концкі 1683 1702 Паступіў на кракаўскага ваяводу
Юзаф Патоцкі 1702 1743 Адначасова вялікі гетман каронны1735).
Паступіў на пазнаньскага ваяводу
Станіслаў Патоцкі 1744 1756 Паступіў на пазнаньскага ваяводу
Францішак Салезій Патоцкі 1756 1772 Памер
Станіслаў Любамірскі 1772 1785 Памер
Юзаф Габрыэль Стэмпкоўскі 1785 1791 Адмовіўся ад пасады
Пратас Антоній Патоцкі 1791 1795 Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай