Януш Тышкевіч (ваявода кіеўскі)
Януш Тышкевіч (1590—1649) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода кіеўскі (з 1630).
Януш Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Януш Тышкевіч. Невядомы мастак, XVII ст. | |||||||
![]() Герб «Ляліва» | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1590 | ||||||
Смерць |
1649 |
||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Тэадор Фрыдэрык Тышкевіч[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Заслаўскіх[d] | ||||||
Жонка | Ядвіга Бялжэцкая | ||||||
Дзеці | Крысціна | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Трымаў Сняцінскае і Жытомірскае староствы. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
БіяграфіяПравіць
З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Тэадора Фрыдэрыка і Соф'і з Заслаўскіх. Меў братоў Самуэля і Гераніма.
Браў удзел пад камандай Станіслава Жалкеўскага ў Цацорскай бітве (1620). Фундаваў некалькі касцёлаў і кляштараў, у тым ліку кляштар кармелітаў у Бярдычаве (1627), якому ў 1630 ахвараваў уласны замак.
У шлюбе з Ядвігай Бялжэцкай меў дачку Крысціну[1].
Зноскі
- ↑ Janusz Tyszkiewicz Łohojski (польск.). Genealogia dynastyczna. Праверана 8 красавіка 2011.(недаступная спасылка)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Януш Тышкевіч (ваявода кіеўскі)
- Януш Тышкевіч . «Віртуальны музей горада Лагойска». Праверана 18 красавіка 2011.