Уселюб
Усе́люб[1] (трансліт.: Usieliub, руск.: Вселюб) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Уселюбскага сельсавета. Насельніцтва 717 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Навагрудку, на аўтамабільнай дарозе Навагрудак — Іўе.
Аграгарадок
Уселюб
| ||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва Уселюб, найбольш верагодна, ад двухасноўнага стараславянскага імя тыпу "Усялюб" з першай асновай Vьse-, як у імёнах "Усяслаў", "Усямір" (*Vьse-mirъ[2]). Імя мела значыць "Усім любы". Крыніцы не падаюць ніякіх звестак пра носьбіта такога імя.
З Уселюба пісаўся раннелітоўскі баярын канца XIV - пачатку XV ст. Ян Няміра[3], імя якога такога ж славянскага іменнага паходжання (*Ne-mirъ[4]). Ад роду Няміраў-Неміровічаў каля Ўселюба застаўся тапонім (цяпер не існы) Неміроўшчына.
Пазней, у "літоўскія" часы вакол Уселюба паўсталі адыменныя тапонімы балцка-літоўскага паходжання: Буйвідаўшчына, Яўневічы (на сёння не існуюць), Гірдаўка, Карабітаўка, Ацмінава (ад імёнаў тыпу Buivydas, Jaunius, Girdžius, Karbitas, Eitminas).
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Уселюб датуецца 1422 годам і змяшчаецца на пячатцы Яна Няміры[5]:
+ s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x |
У 1433 вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацвердзіў наданне маёнтку роду Неміровічаў. З тых часоў застаўся тапонім Неміроўшчына (ранейшая вёска, цяпер урочышча) на ўсходзе ад Уселюба.
У XV ст. тут заснавалі касцёл. У першай палове XVI ст. маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазней — ваявода полацкі С. Давойна.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Уселюб увайшоў у склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства.
Па смерці С. Давойны ў 1571 маёнтак перайшоў да яго ўдавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 1576—1642 касцёл перарабілі на кальвінскі збор.
З 1713 Уселюб знаходзіўся ва ўладанні А. Навасельскага, потым М. Ф. Радзівіла, у 1746 перайшоў да яго сына Альбрэхта, а ў 1790-я — да А. М. Пацея.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Уселюб апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце. Станам на 1799 у мястэчку было 106 дамоў. Маёнтак перайшоў да графаў О'Руркаў і зрабіўся адным з асяродкаў «галандскага» (і «швейцарскага») сыраварства ў Наваградскім павеце. У 1861 Уселюб стаў цэнтрам воласці. У 1884 тут збудавалі царкву. На 1886 у мястэчку было 108 двароў, існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 капліцы, касцёл, сінагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Уселюб апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны[6] Наваградскага павета.
У 1939 Уселюб увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2000 тут было 198 двароў.
-
Панарама
-
Касцёл
-
Касцёл, апсіда
-
Касцёл, інтэр'ер
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ ва Уселюбе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, клуб, пошта.
Вядомыя асобы
правіцьУ 1959—1960 гг. галоўным урачом участковай бальніцы працаваў Аляксандр Аляксандравіч Губко, будучы вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1983), выпускнік і прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[10].
- Вольга Аляксееўна Ляшчынская (нар. 1946) — беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук, прафесар.
Славутасці
правіць- Могілкі: старыя каталіцкія, яўрэйскія
- Сінагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў (XVIII ст.)
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (1884)
- Пункт Дугі Струвэ "Амальенгоф"
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Топоров В. Н. Праславянская культура в зеркале собственных имен (элемент *mir-) [1993] // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т. 2. Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 2. Москва, 2006. С. 65-66.
- ↑ Р. Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV-XV ст. Склад - структура - улада. Смаленск, 2014. С. 280-284.
- ↑ Топоров В. Н. Праславянская культура в зеркале собственных имен (элемент *mir-) [1993] // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т. 2. Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 2. Москва, 2006. С. 50.
- ↑ Przemysław Nowak, Piotr Pokora. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. Książnica-Atlas. — Lwów, 1933.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I. Województwo Nowogródzkie / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa, 1923.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Уселюб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- ↑ Губко Александр Александрович (05.11.1936—10.06.1993) Архівавана 17 верасня 2021. (руск.) // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Wsielub // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 65.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уселюб
- мяст. Уселюб на Radzima.org