Свята-Міхайлаўская царква (Уселюб)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Уселюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°43′10″ пн. ш. 25°47′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Уселюб |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Навагрудскае |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў XVIII стагоддзі з цэглы на месцы храма 1630 года. Пашырана ў 1848 годзе.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у кананічны, над якім на васьмігранным барабане ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка. Магутныя плоскасныя сцены (таўшчыня 1,5 м) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з глыбокімі адхіламі. Над трохвугольным франтонам галоўнага фасада надбудавана драўляная званічка (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры плоскую столь падтрымліваюць 2 слупы, трохгранны іканастас вылучае апсіду і бакавыя рызніцы; пры ўваходзе створаны нартэкс з хорамі на 2-м ярусе. Абраз 1761 г. «Велікамучаніца Варвара».
Званіца-брама
правіцьАсобна перад храмам пастаўлена двух'ярусная чацверыковая мураваная званіца-брама, завершаная шатром з макаўкай. У яе афармленні выкарыстаны кілепадобныя франтоны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Міхайлаўская царква (Уселюб)
- Свята-Міхайлаўская царква (Уселюб) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Уселюб) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Уселюб) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Уселюб) на сайце «Архіварта»