Мікалай Дарагастайскі
Мікалай Дарагастайскі (каля 1530 — 28 студзеня 1597) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Мікалай Дарагастайскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Mikalojus Dorohostaiskis польск.: Mikołaj Dorohostajski | |||||||
![]() Герб «Ляліва» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Давойна | ||||||
Пераемнік | Андрэй Сапега | ||||||
Нараджэнне | каля 1530 | ||||||
Смерць | 28 студзеня 1597 | ||||||
Род | Дарагастайскія | ||||||
Бацька | Мікалай Пятровіч Кухмістровіч | ||||||
Маці | Марыяна з Лукомскіх[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Войнаў | ||||||
Дзеці | Крыштаф Мікалай, Пётр | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Дарагастайскіх герба «Ляліва», сын Мікалая Пятровіча Кухмістровіча.
Вялікі стольнік літоўскі (з 1566), ваявода полацкі (з 1576), староста ваўкавыскі (з 1576) і лепельскі (з 1577). Быў таксама цівуном гандынскім (з 1566), дзяржаўцам вялёнскім, шарашоўскім (з 1574) і бейсаголаўскім.
Удзельнічаў у рэдагаванні Статута ВКЛ (1566), у падрыхтоўцы Люблінскай уніі (1569). Браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—82), заняў Невель (1580), вызначыўся пры адваёве Полацка, за што Стэфан Баторый прызначыў яго камендантам полацкага замка.
МаёнткіПравіць
"Попіс войска літоўскаго 1567 года" адлюстроўвае наступныя ўладанні Мікалая Дарагастайскага:
"Месяца октебра 13 дня. Пан Миколай Дорогостайский, столник господарский, ставил почту з ыменей своих - з ыменья Ошменского, Войславенского и Жоснянского, в повете Ошменском лежачих, коней сем; з ыменья Новодворского, з ыменья Станковского в повете Менском лежащих, а к тым именьям данники Вирненские, и в Рогачове коней шесть; з ыменья Кортянского в земли Жомойтской коней десеть; з ыменья Гринковского в повете Упицком кони два; з ыменья Покгир в повете Виленском конь один. Всих коней оказал с повинности двацать осм; то есть по гусарску - с тар., древ., пнцр., при.; а особливе по казацку коней осм - з сагай., з рогати.. Всих коней тридцать шесть. Он же ставил драбов осмнадцать з ручни., з мечи, з секирки"[1].
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Дарагастайскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 578. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Нарбут А. Дарагастайскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Зноскі
- ↑ Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - Петроград, 1915. - С.461-462.