Юрый Сямёнавіч Алелькавіч
Юрый (I) Сямёнавіч Слуцкі (1492 — 17 красавіка 1542) — удзельны князь слуцкі і капыльскі (1503—1542), пан рады Вялікага Княства Літоўскага, адзіны сын і пераемнік князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага (каля 1460—1503) ад шлюбу з Анастасіяй Іванаўнай Мсціслаўскай. Нашчадак вялікага князя літоўскага Гедзіміна ў VII калене і сваяк дынастыі Ягелонаў.
Юрый Сямёнавіч Слуцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
альтэрн.: Юры Сямёнавіч Алелькавіч[1] укр.: Юрій Семенович Олелькович | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сямён Міхайлавіч Слуцкі | ||||||
Пераемнік | Сямён Юр'евіч Слуцкі | ||||||
Нараджэнне | 1492 | ||||||
Смерць | 17 красавіка 1542 ці 1503 | ||||||
Род | Алелькавічы | ||||||
Бацька | Сямён Міхайлавіч Слуцкі[d] | ||||||
Маці | Анастасія Іванаўна Слуцкая[d] | ||||||
Жонка | Алена з Радзівілаў[2] | ||||||
Дзеці | Сямён Юр’евіч Слуцкі[d], Юрый Юр’евіч Слуцкі[d] і Сафія з Алелькавічаў[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
Біяграфія
правіцьУ 1503 годзе пасля смерці бацькі Сямёна Міхайлавіча 10-гадовы Юрый стаў князем слуцкім. Фактычнай кіраваннем княствам да паўналецця Юрыя займалася яго маці, княгіня-ўдава Анастасія Іванаўна Слуцкая. Яна паспяхова абараняла княства ад набегаў крымскіх татараў і мяцежнага князя Міхаіла Глінскага.
У 1514 годзе са сваёй харугвай браў удзел у пераможнай бітве пад Оршай, у 1527—разгроме крымскіх чамбулаў на р. Альшаніцы пад Кіевам. Часта выступае разам з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, які ў 1523 годзе ажаніўся з яго малодшай сястрой Аляксандрай Сямёнаўнай (пам. пасля 1556).
Памёр у красавіку 1542 года, яго пераемнікам быў старэйшы сын Сямён.
Сям’я
правіцьУ 1531 годзе ажаніўся з Аленай Мікалаеўнай Радзівіл (пам. 1546), дачкой ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, князя Мікалая Мікалаевіча Радзівіла (каля 1470—1521), і Эльжбеты Саковіч (пам. пасля 1542).
Дзеці:
- Сямён Юр’евіч (пам. 1560), князь слуцкі (1542—1560)
- Юрый Юр’евіч (пам. 1578), князь слуцкі (1560—1578).
- Сафія — жонка Юрыя Хадкевіча з 1558 года