Ян Янавіч Глябовіч
Ян Янавіч Глябовіч (1544—1590) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дзяржаўца анікштанскі (1571—1585), кашталян менскі (1571—1585, выконваў абавязкі да 1587), староста анікштанскі (1575—1590), староста радашковіцкі (1576—1590), падскарбі земскі (1580—1586), дзяржаўца ўпіцкі (1584—1590), кашталян троцкі (1585—1586), ваявода троцкі (1586—1590). Граф Свяшчэннай Рымскай імперыі на Дуброўне і Заслаўе. Жанаты з Катарынай Кратоўскай, дачкой ваяводы інаўроцлаўскага. Па веравызнанні спачатку каталік, пасля перайшоў у кальвінізм.
Ян Янавіч Глябовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Тальваш | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Гарабурда | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лаўрын Война | ||||||
Пераемнік | Фёдар Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун | ||||||
Пераемнік | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Збаражскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка | ||||||
Нараджэнне | 1544 | ||||||
Смерць | 1590[1] | ||||||
Род | Глябовічы | ||||||
Бацька | Ян Юр’евіч Глябовіч | ||||||
Маці | Ганна Фёдараўна Заслаўская | ||||||
Жонка | Кацярына Уршуля з Кратоскіх[d] | ||||||
Дзеці | Ян, Мікалай | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
Паходзіў з роду Глябовічаў гербу «Ляліва». Сын ваяводы віленскага Яна Юр’евіча Глябовіча і Ганны з Заслаўскіх. Бацька памёр калі Яну было 5 гадоў, апякунства ўзяў вялікі гетман літоўскі Мікалай Радзівіл Руды. Вывучаў вольныя мастацтвы ў адным з заходнееўрапейскіх універсітэтаў, затым паўтара гады быў пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, пасля пры двары вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. У 1563 ва ўзросце 19 гадоў паступіў на вайсковую службу — накіраваны ў полацкі гарнізон, удзельнічаў у абароне Полацку (1563) ад войскаў Маскоўскай дзяржавы, з уласным атрадам ўдзельнічаў у вылазках, быў паранены і трапіў у палон. Іван IV, даведаўшыся што Ян Янавіч знавец Бібліі, вёў з ім дыскусіі пра рэлігію. У Маскве Ян Янавіч збіраў разведвальную інфармацыю і перапраўляў яе ў ВКЛ, пасля выкрыцця чакаў смерці, але быў памілаваны Іванам IV. Цар прапанаваў яму схіліць магнатаў ВКЛ да падтрымкі Маскоўскай дзяржавы, Я. Я. паабяцаў гэта і ў 1566 быў вызвалены, абмяняны на маскоўскага палоннага.
Вярнуўшыся ў ВКЛ Ян Янавіч паведаміў вял.кн. Жыгімонту Аўгусту аб намерах Іван IV, вялікі князь апраўдаў яго учынак, але староста жамойцкі Я. Г. Хадкевіч не аднакроць абвінавачваў у дзяржаўнай здрадзе і Яну Янавічу давялося звярнуцца да вялікага князя, каб той пацвердзіў апраўданне. Сварка з Я. Г. Хадкевічам амаль не дайшла да двубоя, яны памірыліся толькі пры абранні вялікім князем С. Баторыя (1576), калі абодва супрацьстаялі Радзівілам.
У 1571 прызначаны на пасаду кашталяна менскага ў новаствораным Менскім ваяводстве. Пабудаваў у Менску кальвінскі збор. Быў адным з фундатараў кальвінскага збору ў Вільні. У 1576 узначальваў дэлегацыю ВКЛ з патрабаваннямі да С. Баторыя. Удзельнічаў у вызваленні Полацка, у захопе Вялікіх Лук, аблоге Пскова. У 1577 пабудаваў у Заслаўі кальвінскі збор, заснаваў друкарню, працу якой наладжваў Даніэль Ленчыцкі, вядомы друкар. Па запрашэнні Яна Янавіча ў Заслаўі некаторы час жыў і працаваў філосаф і тэолаг Сымон Будны. У 1588 г. пры абранні вялікім князям Жыгімонта Вазы Ян Янавіч узначальваў дэлегацыю ВКЛ да яго з патрабаваннем зацверджання Статута ВКЛ і Статут, згодна якому ВКЛ з’яўлялася суверэннай дзяржавай, быў зацверджаны.
Памёр ва ўзросце 47 год, пакінуўшы двух малалетніх сыноў Яна і Мікалая.
Крыніцы
правіць- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 59.
Літаратура
правіць- Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
- Спиридонов М. Ф. Заславль в XVI в. — Мн., 1998.