Ян Геранімавіч Хадкевіч
Ян Геранімавіч Хадкевіч (1537 — 4 жніўня або 24 верасня 1579, Вільня) — сын Гераніма Аляксандравіча Хадкевіча.
Ян Геранімавіч Хадкевіч польск.: Jan Hieronimowicz Chodkiewicz літ.: Jonas Chodkevičius | |
![]() | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасць | дыпламат |
Веравызнанне | кальвінізм, каталіцтва і Каталіцкая Царква |
Нараджэнне | 1537 |
Смерць | 14 жніўня 1579 |
Пахаванне | |
Дынастыя | Род Хадкевічаў |
Бацька | Геранім Аляксандравіч Хадкевіч |
Жонка | Крысціна са Збароўскіх[d] |
Дзеці | Ян Караль Хадкевіч, Аляксандр Хадкевіч[d] і Ганна з Хадкевічаў[d] |
Стольнік ВКЛ у 1559—1564, генеральны староста жамойцкі з 1564, адначасова маршалак вялікі ВКЛ з 1566 і кашталян віленскі з 1574; адміністратар Інфлянтаў у 1566—1578; староста ковенскі, цельшаўскі, платэльскі. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, бітве на Уле 1564. Праціўнік Люблінскай уніі 1569, выступаў супраць Івана IV на літоўскі і польскі сталец, прыхільнік Генрыха Валуа і Габсбургаў ад імператара Фердынанда атрымаў графскі тытул у 1568.
У шлюбе з Крысцінай са Збароўскіх меў дзяцей Яна Караля, Ганну, Гераніма, Сафію, Аляксандра.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч. А., Пашкоў Г. П. «Вялікае Княства Літоўскае».