Крыштаф Радзівіл Пярун

(1547—1603) ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі

Крыштаф Радзівіл «Пярун» (9 лютага 1547, Вільня — 20 лістапада 1603) — сын Мікалая Радзівіла Рудога, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, кашталян троцкі, гетман польны літоўскі, вялікі падчашы літоўскі, староста кокенгаўзенскі, салецкі, жыжморскі, барысаўскі.

Крыштаф Мікалай Радзівіл
Крыштаф Радзівіл. М. Бачыявелі, XVIII ст.
Крыштаф Радзівіл. М. Бачыявелі, XVIII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
10-ы гетман вялікі літоўскі
18 красавіка 1589 — 20 лістапада 1603
Папярэднік Мікалай Радзівіл Руды
Пераемнік Ян Караль Хадкевіч
кашталян троцкі
16 кастрычніка 1579 — 15 лістапада 1584
Папярэднік Астафій Багданавіч Валовіч
Пераемнік Ян Янавіч Глябовіч
14-ы ваявода віленскі
15 лістапада 1584 — 20 лістапада 1603
Папярэднік Мікалай Радзівіл Руды
Пераемнік Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
5-ы гетман польны літоўскі
1572 — 18 красавіка 1589
Папярэднік Раман Сангушка
Пераемнік Ян Караль Хадкевіч
2-і падканцлер літоўскі
кастрычнік 1579 — 15 лістапада 1584
Папярэднік Астафій Багданавіч Валовіч
Пераемнік Леў Сапега
крайчы вялікі літоўскі
1566 — 1569
Папярэднік Юрый Аляксандравіч Хадкевіч
Пераемнік Ян Кішка
падчашы вялікі літоўскі
1569 — 16 кастрычніка 1579
Папярэднік Мікалай Пятровіч Кішка
Пераемнік Ян Кішка
Нараджэнне 9 лютага 1547
Смерць 20 лістапада 1603(1603-11-20)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Руды[3]
Маці Катажына з Таміцкіх
Жонка Ганна Собкаўна[d][3], Кацярына з Астрожскіх[3], Кацярына з Тэнчынскіх[3] і Альжбета з Астрожскіх[3]
Дзеці Януш Радзівіл[3], Крыштаф Радзівіл[3], Альжбета з Радзівілаў[3], Барбара з Радзівілаў[d][3] і Мікалай Радзівіл[d][3]
Веравызнанне кальвінізм
Дзейнасць дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццяпіс правіць

Атрымаў дамашнюю адукацыю. Удзельнік Інфлянцкай вайны 15581582, пачынаючы з бітвы на Уле (1564). З 1567 ротмістр коннай роты, крайчы ВКЛ у 15671569, падчашы ВКЛ у 15691579, гетман польны літоўскі ў 15721589, ахоўваў поўночна-ўсходнюю мяжу дзяржавы. У кампаніі 1580 узяў замак Усвяты i нанёс паражэнне расійскаму войску каля Вялікіх Лук. У жніўні-кастрычніку 1581 атрад Радзівіла (4 тыс. чалавек) разам з атрадам Ф. Кміты-Чарнабыльскага (2 тыс. чалавек) зрабілі рэйд да вярхоўяў Волгі занялі Старыцу і Ржэў. Гэты рэйд і аблога Пскова прымусілі Івана Грознага падпісаць перамір'е.

У 15791584 Крыштоф займаў пасаду кашталяна троцкага, адначасова ў 15791585 падканцлер ВКЛ. Пасля смерці бацькі з 1584 ваявода віленскі.

Быў прыхільнікам самастойнасці ВКЛ. Пасля смерці Стафана Баторыя падтрымліваў план часткі магнатаў і шляхты ВКЛ стварыць дзяржаўную унію ВКЛ, Польшчы і Расіі на чале з вялікім князем. У 1589 атрымаў пасаду вялікага гетмана літоўскага. На чале атрадаў войска ВКЛ змагаўся з паўстаннем Налівайкі 15941596. Дамогся шлюбу ў 1600 Соф'і Алелькаўны са сваім сынам Янушам. Пасля смерці Соф'і 1612 Слуцкае княства і інш. ўладанні Алелькавічаў перайшлі да роду Радзівілаў. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 16001629 з 1600 Крыштоф камандаваў войскамі ў Інфлянтах. 23 чэрвеня 1601 нанёс паражэнне шведскаму войску ў бітве пад Кокенгаўзэнам, у ліпені 1601 года ўзяў Вендэн.

 
Замак у Біржах

Як і бацька Крыштоф вызнаваў кальвінізм, будаваў кальвінісцкія саборы. Пры яго двары было шмат вучоных, з ім былі звязаны дзеячы беларускай культуры: Андрэй Рымша, Гальяш Пельгрымоўскі, Саламон Рысінскі, Андрэй Волан. Меў адну з найбольшых латыфундый у ВКЛ. Асноўныя маёнткі — Валожын, Койданава, Смалявічы, Станькава, Уселюб і інш. (сучасная Беларусь); Біржы, Віжуны (сучасная Літва). Трымаў Барысаўскае, Кокенгаўзенскае і інш. староствы.

Сям'я правіць

Быў у шлюбах з Ганнай Собек, Кацярынай Астрожскай, Кацярынай Тэнчынскай, Альжбетай Астрожскай. У шлюбе з Ганнай Собек меў дачку і сына Мікалая, у шлюбе з Кацярынай Астрожскай — сына Януша, у шлюбе з Кацярынай Тэнчынскай — дачку Альжбету і сына Крыштафа.

У літаратуры правіць

Паход Крыштафа Радзівіла ў тылы маскоўскіх войскаў увосень 1581 паслужыў нагодай для стварэння шэрагу паэтычных твораў: лацінамоўныя паэмы «Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла» Ф. Градоўскага (Кракаў, 1582), «Панегірык… у гонар князя Крыштафа Радзівіла» Г. Пельгрымоўскага (Кракаў, 1583) і польскамоўная «Паход на Маскву» Я. Каханоўскага (Кракаў, 1583). Найбольш падрабязнае паэтычнае апісанне паходу К. Радзівіла стварыў А. Рымша ў паэме «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла»[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Krzysztof Radziwiłł h. Trąby, zwany Piorunem // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Pas L. v. Prince Kristupas Radvila // Genealogics — 2003.
  3. а б в г д е ё ж з і Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 472.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць