Кацярына Тэнчынская
Кацярына Тэнчынская[1], Кацярына з Тэнчына гербу «Тапор » (каля 1544 — 16 сакавіка 1592, Мір, Карэліцкі раён[2]) — слуцкая княгіня, жонка Юрыя Юр'евіча Алелькавіча і Крыштафа Радзівіла.
Кацярына | ||||
---|---|---|---|---|
![]() Прыжыццёвы партрэт Кацярыны, княгіні Слуцкай. 1580-я. Нацыянальны музей у Варшаве | ||||
![]() Герб «Тапор » | ||||
|
||||
Нараджэнне |
1544 |
|||
Смерць | 19 сакавіка 1592 | |||
Род | Тэнчынскія[d] | |||
Бацька | Станіслаў Тэнчынскі[d] | |||
Маці | Ганна з Богуш-Багавіцінавічаў[d] | |||
Муж | Юрый Юр’евіч Слуцкі[d] і Крыштаф Радзівіл Пярун | |||
Дзеці | Юрый Юр’евіч Слуцкі, Ян Сямён Алелькавіч, Аляксандр Алелькавіч, Альжбета з Радзівілаў і Крыштаф Радзівіл | |||
Веравызнанне | каталіцызм | |||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сям'яПравіць
Кацярына нарадзілася ў 1544 годзе ў сям'і пазнейшага ваяводы кракаўскага Станіслава Тэнчынскага[3] і Ганны — дачкі Богуша Багавіцінавіча. Належыла да даўняга польскага графскага роду Тэнчынскіх[4]. Яе братам быў Ян Баптыста Тэнчынскі, ваявода бельскі, староста люблінскі[5]. Род графаў Тэнчынскіх адносіўся да ліку самых уплывовых і багатых фамілій Польскага каралеўства[1].
Першы шлюбПравіць
У 14-гадовым узросце маладую дзяўчыну аддалі замуж за слуцкага князя Юрыя Алелькавіча. Гэта адбылося ў маі 1558 года пасля велікодных свят[1]. Нявеста атрымала добрую адукацыю, пра што сведчаць яе лісты, і вызначалася розумам і сціпласцю[1]. Юрый быў праваслаўным, а Кацярына, хоць і належала да каталіцкай веры, добра ведала праваслаўнае багаслужэнне, бо яе маці таксама была праваслаўнай[1]. Амаль да канца свайго жыцця Кацярына не проста наведвала праваслаўныя багаслужэнні, але і была актыўнай апякункай праваслаўных цэркваў ва ўладаннях мужа[1].
Шлюб акрамя вялікага пасагу даў князям Слуцкім палітычную падтрымку роду Тэнчынскіх. Пасаг у 20 тысяч польскіх злотых[6], атрыманы за Кацярынай, складаўся з срэбра, перлаў, клейнотаў на 13 тысяч злотых і 10 тысяч коп грошай наяўнымі грашыма. Да таго ж ёй адышлі на Падляшшы маёнтак Семяцічы (мястэчка і 7 вёсак) і Орля[1]. Узамен такога вялікага пасагу 25 мая 1558 года Юрый Слуцкі запісаў сваёй маладой жонцы вена на трэці ўсіх сваіх добр на 50 тысяч злотых[7]. Гэты запіс быў пацверджаны каралём праз некалькі дзён пасля яго выдання. У адказ Кацярына падпісала ліст, якім пацвярджала атрыманне ад бацькі ўсяго пасагу і адмаўлялася ад усіх прэтэнзій на бацькоўскія і мацярынскія маёнткі[8]. Яны павінны былі пасля смерці бацькі перайсці яе старэйшаму брату Яну Баптысце[1].
Праз год пасля вяселля Кацярына нарадзіла хлопчыка. Яго назвалі ў гонар бацькі Юрыем. Потым у Кацярыны нарадзілася яшчэ двое дзяцей — Сямён і Аляксандр[4].
У 1578 годзе, у 34 гады княгіня засталася ўдовай і багатай спадчынніцай нябожчыка мужа. Кацярына распараджалася княствамі і мноствам маёнткаў да паўналецця сыноў. Да ўсяго іншага, яна атрымала ад караля дадатковыя землі[4].
Другі шлюбПравіць
Праз тры гады Кацярына зноў выйшла замуж. Яе выбраннікам стаў малады і багаты гетман Крыштаф Радзівіл. Яна стала яго трэцяй жонкай. Маладому мужу Кацярына нарадзіла яшчэ дваіх дзяцей — Крыштафа і Альжбету[4].
У 48-гадовым узросце Кацярына памерла 19 сакавіка 1592 года[9].
Сям'яПравіць
ДзеціПравіць
- Ад першага шлюбу:
- Юрый II Юр'евіч Слуцкі (1559—1586) — князь Слуцкі
- Ян-Сымон Юр'евіч Слуцкі (? — 1592) — князь Слуцкі
- Аляксандр Юр'евіч Слуцкі (? — 1591) — князь Слуцкі
- Ад другога шлюбу
- Эльжбета (Гальшка) Радзівіл (1583—1611) — жонка Льва Сапегі
- Крыштаф Радзівіл (1585—1640) — князь, гетман польны літоўскі, кашталян і ваявода віленскі, вялікі гетман літоўскі
У культурыПравіць
Прыжыццёвы партрэт княгіні Кацярыны раней упрыгожваў карцінную галерэю Слуцкага замка[10], а зараз захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Слуцкую княгіню адлюстраваў невядомы мастак. Як мяркуецца, карціна была напісана ад канца 1578 да сярэдзіны 1581 (паміж смерцю першага мужа і другім шлюбам). Лацінскі надпіс на палатне кажа: «Год панскі 1580. Кацярына, графіня з Тэнчына, божай ласкай княгіня слуцкая, свайго ўзросту 35 гадоў». На самой жа карціне княгіня выглядае значна старэй.
У крыніцах падаецца, што аўтарам партрэту быў невядомы польскі жывапісец, магчыма Марцін Кобер[11]. Паводле іншай версіі згодна архіўных звестак і даследаванняў вучонага-гісторыка А. Грыцкевіча гэты партрэт быў напісаны ў Слуцку і, верагодна, мясцовым мастаком[12]. Аналіз жывапісных асаблівасцей твора сведчыць пра знаёмства аўтара партрэта з кракаўскай мастацкай школай. Гэта не выпадкова, бо княгіня была родам з Кракава і сувязі слуцкага княжацкага двара з польскай сталіцай існавалі. Гэта ўзор распаўсюджанага ў той час тыпу «сармацкага партрэта»[13].
У 1988 годзе Міхаіл Самуілавіч Басалыга стварыў каляровую літаграфію «Слуцкая княгіня Кацярына Ценчынская Алелькавіч»[14].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Скеп’ян, А. А. Князі Слуцкія. — Мінск: Беларусь, 2013. — 246 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-01-1049-7.
- ↑ Genealogia TĘCZYŃSCY Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
- ↑ Радзивилл, Христофор (младший) (руск.)
- ↑ а б в г Слуцкая княгиня Екатерина (руск.)
- ↑ Jan Baptysta Tęczyński Архівавана 7 сакавіка 2016. (польск.)
- ↑ AGAD. AR. D. XXIII. T. 116. Pl. 1. S. 31.
- ↑ AGAD. AR. Zb. Dok. Pergam. № 7737.
- ↑ AGAD. AR. Zb. Dok. Pergam. № 7739.
- ↑ Смерть одного рода (руск.)
- ↑ Картинная галерея Слуцкого замка Архівавана 25 кастрычніка 2013. (руск.)
- ↑ Вялікае Княства Літоўскае. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. — С. 138
- ↑ Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 4. — 64 с.
- ↑ Партрэтны жывапіс
- ↑ Каталог музея
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кацярына Тэнчынская