Міхаіл Самуілавіч Басалыга
Міхаіл Самуілавіч Басалыга (1 мая 1942, Слуцк, Беларусь) — беларускі савецкі графік[1]. Брат Уладзіміра Басалыгі.
Міхаіл Самуілавіч Басалыга | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст |
Месца працы | |
Жанр | графіка і кніжная графіка |
Вучоба | |
Уплыў | Алег Вікенцьевіч Луцэвіч, Пётр Серапіёнавіч Крохалеў і Уладзімір Кірылавіч Гоманаў |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 мая 1942 года ў Слуцку. У 1963 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1970 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Луцэвіча, П. Крохалева, У. Гоманава[2].
У 1965—1975 гадах працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, з 1993 года дырэктар Мінскага мастацкага вучылішча[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года. Жыве ў г. Мінску[2].
Творчасць
правіцьПрацуе ў кніжнай і станковай графіцы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1963 года[2]. Асноўныя творы: альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, сумесна з У. С. Басалыгам)[1], ілюстрацыі да кніг «Вершы і паэмы» і «Курган»[2], верша «Хлопчык і лётчык»[3][4][5] і іншых твораў Я. Купалы, да кніг «Дзень добры, мама» (1977)[2], «Ключ жураўліны» і «Ave Maria» (1980, усё ў тэхніцы малюнка тушшу[2]) М. Танка, «Хай будзе святло» і «Напісанае застаецца» (1982, афорт[1]) А. Петрашкевіча[2], «Вершы пяці кніг» Г. Бураўкіна (1976)[1], трылогіі «На ростанях» (2006) Я. Коласа[6][7]; серыя аўталітаграфій «Айчыну сваю баронячы», літаграфскія лісты «Леў Сапега», «Рагнеда», «Юрый Алеша», «Сафія Аленька», «Давід Гродзенскі», «Мірскі замак».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Слуцкім краязнаўчым музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны рэспубліканскімі і замежнымі дыпломамі і граматамі за мастацкае афармленне кніг[2]. Узнагароджаны дыпломам імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972 года за афармленне альбом «Гравюры Францыска Скарыны»[1]. Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1985)[2].
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[8].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д Басалыга Михаил Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Басалыга Міхаіл Самуілавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ М. С. Басалыга. «Курган»
- ↑ ВЫСТАВКА «ЯНКА КУПАЛА И ЯКУБ КОЛАС — БЕЛОРУССКИЕ ПЕСНЯРЫ»(недаступная спасылка)
- ↑ Басалыга Міхаіл Самуілавіч Архівавана 21 ліпеня 2012.
- ↑ Вокладка кнігі Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Ілюстрацыя М. С. Басалыгі(недаступная спасылка)
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
правіць- Басалыга Міхаіл Самуілавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.