Уладзімір Самойлавіч Басалыга

Уладзімір Самойлавіч Басалыга (1 красавіка 1940, Слуцк, Беларусь — 7 чэрвеня 2020, Мінск) — беларускі графік[1], педагог. Брат мастака Міхаіла Самуілавіча Басалыгі.

Уладзімір Самойлавіч Басалыга
Фатаграфія
Уладзімір Басалыга пад час адкрыцця выстаўкі жывапису Леаніда Шчамялёва ў Музеі гісторыі Мінска 28.12.2013
Дата нараджэння 1 красавіка 1940(1940-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 2020(2020-06-07) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Месца працы
Жанр кніжная графіка
Вучоба
Уплыў Аляксандр Пятровіч Мазалёў, Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка і Уладзімір Іванавіч Стальмашонак
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 1 красавіка 1940 года ў Слуцку[2]. Бацька Самусь Сцяпанавіч Басалыга загінуў у 1945 годзе на фронце, маці Марыя Якубаўна была прыбіральшчыцай, выхоўвала трох дзяцей: Уладзіміра, Міхаіла і дачку Ніну[3].

Займаўся ў гарадской студыі выяўленчага мастацтва[4]. У 1960 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1963 года[2].

З 1966 па 1971 працаваў галоўным мастаком Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР[1]. Быў звольнены з пасады за «няправільнае разуменне шляхоў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва»[3]. Па прызнанні мастака, гэта адбылося пасля даносу ў КДБ, у якім яго абвінавацілі ў тым, што ён крытыкаваў расійскага палкаводца Аляксандра Суворава, які здушыў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі[5]. Дзевяць гадоў быў без працы[5], што дазволіла яму скончыць сваю серыю «Помнікі дойлідства Беларусі», напісаць свае найлепшыя творы[3].

З 1989 па 1992 — старшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971. У 1999 — абраны намеснікам старшыні, з 2001 па 2007 старшыня Беларускага саюза мастакоў[6].

Памёр 7 чэрвеня 2020 года[7][8]. Пахаваны на могілках в. Кухты, побач з магілай маці.

Творчасць

правіць

Працуе ў станковай і кніжнай графіцы[2], а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1]. Майстар экслібрыса. Творы выкананы ў асноўным у тэхніцы афорта і літаграфіі.

Для творчасці Басалыгі характэрныя сувязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкаратыўнасць, глыбокае пранікненне ў задуму літаратурнага твора. Галоўнымі тэмамі творчасці з’яўляюцца тыя, якія звязаны з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваннямі, беларускай мовай (серыя «Мова наша родная»), архітэктурай (цыкл «Помнікі дойлідства Беларусі»).

Асноўныя творы: серыі аўталітаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі», «Мова наша родная», «Радзіма мая дарагая», цыкл афортаў «Пакутніцы духоўнага Чарнобыля», ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў (звыш 40 выданняў), у т.л. М. Танка, Н. Гілевіча, П. Броўкі, У. Караткевіча[2].

Спіс твораў

правіць

Ілюстрацыі да кніг[1]:

  • «Перазовы» Н. Гілевіча (Мінск, 1967),
  • «Ключ жураўліны» і «Хай будзе святло» М. Танка (Мінск, 1972, сумесна з братам)
  • «Добро пожаловать!» П. Броўкі (Мінск, 1972, сумесна з братам)
  • альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (Мінск, 1972, саўм. з М. С. Басалыгам, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972)
  • «Ладушки-Ладки» (саўм. з А. Лось, Н. Паплаўскай, 1977, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом 1-й ступені на ўсесаюзным конкурсе ў 1978)

Станковыя работы[1]:

  • «Шануйце роднае слова» (1976)
  • трыпціх «Песня трудолюбию» (1976)
  • «Державы нашей сердце, цвети, родной мой Минск» (1976)
  • «Воспоминания о земле», «Земное и космическое» (1976)
  • серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977)
  • партрэт М. Гусоўскага (1980, літаграфія)

Творы ў калекцыях

правіць

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Беларускім музеі гісторыі і культуры, Слуцкім краязнаўчым музеі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Музеі рэлігіі і атэізму ў Пецярбургу[2].

Узнагароды

правіць

Больш за 40 дыпломаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі[1]. Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1990), бронзавым медалём ВДНГ СССР (1968), граматамі і дыпломамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі[2].

Мае сына Андрэя (нар. 1970), таксама графіка.

Зноскі

  1. а б в г д е Басалыга Владимир Самойлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
  2. а б в г д е Басалыга Уладзімір Самойлавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  3. а б в «Беларусь». Выдавецтва «Полымя». 2001
  4. Уладзімір Басалыга: «Я ўсіх вас люблю!» Споведзь душы і анталогія сучаснага графіка // Звязда. 05.09.2020
  5. а б Свабода, Радыё. Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў . Радыё Свабода (8 чэрвеня 2020). Праверана 25 студзеня 2025.
  6. Уладзімір Самойлавіч Басалыга на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  7. Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў // svaboda.org 8 чэрвеня 2020.
  8. Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Художники Советской Белоруссии. Мн., 1976. С.32
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.1. Мн., 1984. С.310-311
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1. Мн., 1993. С.328
  • Белорусская Энцыклапедыя: У 18 т. Т.2. Мн., 1996. С.338
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1998. С.56

Спасылкі

правіць