Слуцкі краязнаўчы музей
Слуцкі краязнаўчы музей — музей у горадзе Слуцку, які прысвечаны гісторыі і культуры Слуцка і Слуцкага раёна.[1] Маючы ў фондзе больш за 27 тысяч экспанатаў, колькасць якіх штогод узрастае, музей ладзіць каля 40 стацыянарных і перасоўных выставак і больш за 700 экскурсій у год.[2]
Слуцкі краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 1953 |
Месцазнаходжанне | г. Слуцк, вул. Леніна, 171 |
Дырэктар | Серык Наталля Георгіеўна |
slutsk.museum.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьМузей мае два філіялы: музей этнаграфіі і мастацкую галерэю. Асноўнай тэматыкай музею этнаграфіі з'яўляюцца быт і заняткі сялян Слуцкага павета ў XIX — пачатку XX стагоддзя.
Будынак
правіцьСлуцкі краязнаўчы музей размешчаны ў будынку былога дваранскага сходу, пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў (імаверна, у 1789[4] ці 1798 годзе[5] ў стылі класіцызму і меў прызначэнне панскай сядзібы.[4] Музей знаходзіцца амаль у цэнтры гораду па вуліцы Леніна, 171.[6]
Фонды і экспазіцыі
правіцьАсноўны будынак мае 6 экспазіцыйных залаў агулай плошчай 280 м².[1] Супрацоўнікамі музея былі сабраны такія калекцыі, як «Археалогія», «Баністыка», «Вексілалогія», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Дакументы», «Жывапіс», «Графіка», «Плакаты», «Лістоўкі, буклеты», «Нумізмаціка», «Вопратка», «Кнігі, брашуры», «Скульптура», «Шкло, фарфор», «Фалерыстыка», «Філатэлія», «Філакартыя», «Этнаграфія» і інш.[7]
Сярод матэрыялаў дакументы пра беларускіх этнографаў і фалькларыстаў А. К. Сержпутоўскага, З. Я. Даленгу-Хадакоўскага, вайну 1812 года, паўстанне 1863—1864, рэвалюцыйны рух у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя, Кастрычніцкую рэвалюцыю, Грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны.[1]
У 2013 годзе на сродкі, сабраныя шляхам дабрачынных ахвяраванняў, быў набыты ўласны слуцкі пояс.[8]
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
- ↑ Слуцкі краязнаўчы музэй адкрыты да супрацоўніцтва // Слуцкі край.
- ↑ Таццяна Гусева. Слуцкий краеведческий музей отпраздновал 55-летний юбилей(недаступная спасылка). Інфа-Кур’ер (16 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2017. Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
- ↑ а б Слуцкие пояса(недаступная спасылка). Слуцкий хлебозавод. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2017. Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
- ↑ Ігар Ціткоўскі. Дом, які пабудаваў B.S(недаступная спасылка). Інфа-Кур’ер (7 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2017. Праверана 12 студзеня 2017.
- ↑ У Зборы помнікаў памылкова называецца Ленінскай
- ↑ Государственное учреждение «Слуцкий краеведческий музей»(недаступная спасылка). Слуцкий районный исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2011. Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
- ↑ Слуцкий пояс!(недаступная спасылка). Museum.by (7 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2017. Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
Літаратура
правіць- Відлога В. С. Слуцкі краязнаўчы музей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 30—31. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіцьСлуцкі краязнаўчы музей на Вікісховішчы |
- Інфармацыя пра Слуцкі краязнаўчы музей Архівавана 27 кастрычніка 2011. на сайце Слуцкага раённага выканаўчага камітэта (руск.)
- Слуцкі краязнаўчы музей на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Збор помнікаў гісторыі і культуры. Мінская вобласць. Кніга 2