Орля (Падляскае ваяводства)

Падляскае ваяводства

О́рля[1] (польск.: Orla) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Уваходзіць у склад Бельскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Орля.

Вёска
Орля
польск.: Orla
Герб
Герб
Orla2.jpg
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
17-106
Орля на карце Польшчы ±
Орля (Падляскае ваяводства) (Польшча)
Орля (Падляскае ваяводства)
Орля (Падляскае ваяводства) (Падляскае ваяводства)
Орля (Падляскае ваяводства)

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Упершыню згаданая пад 1529 годам, тут знаходзіўся аднадворак Багавітовічаў. У 1585 годзе Орля перайшла ў маёмасць Крыштафа Радзівіла «Перуна» і стала маёмасцю Радзівілаў на трыста гадоў.

 
Герб Орлі

У 1616 годзе ў горадзе налічвалася 93 дамы. У 1618 годзе Крыштаф Радзівіл «Пярун» надаў Орлі прывілей і загадаў гарадской радзе пабудаваць ратушу каля рынка, а ў 1622 годзе кальвінскі збор пры замку. У 1626 годзе сваю рэзідэнцыю ў Орлі наведаў Януш Радзівіл. 15 мая 1643 года ён аднавіў прывілей на гарадскія правы паводле магдэбургскага права, і Орля артымала ўласны герб «У чырвоным полі чорны арол у правай лапе трымае сякеру»[2].

У 1694 годзе Людвіка Караліна Радзівіл перадае Орлю ў заклад Бенедыкту Паўлу Сапегу з усёй маёмасцю і жыхарамі. У 1702 годзе горад пацярпеў у час Вялікай Паўночнай вайны.

Станам на 1775 год у горадзе было 90 дымоў. У 1789 годзе ваявода віленскі Міхал Геранім Радзівіл падаў пазоў у земскі суд Бельска, які ў выніку падтрымаў правы Радзівілаў на Орлю і запатрабаваў ад Ізабелы Браніцкай вяртання горада і прылеглых ваколіц. У 1794 годзе апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зноў запатрабаваў ад Ізабелы Браніцкай пакінуць Орлю.

У 1796 годзе ў вёсцы згарэлай царквы была пабудавана ўніяцкая царква Святога Міхаіла.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Орля апынулася ў складзе Прусіі. Станам на 1799 год у горадзе было 242 дамы. У 1808 годзе Міхал Геранім Радзівіл канчаткова вяртае Орлю з закладу Браніцкіх.

У 1808 годзе паводле Тыльзіцкага перамір’я Падляшша перададзенае Расійскай імперыі. З 1842 года ў складзе Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Станам на 1867 год у горадзе налічвалася 1375 жыхароў, 1900 годзе Орля ўжо мела 4286 жыхароў.

Найноўшы часПравіць

У 1940—1944 гадах у складзе Бельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1975—1998 гадах уваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводства.

СлавутасціПравіць

  • Царква Святых Кірыла і Мяфодзія (1850)
  • Царква Святога Міхаіла Арханёла (1797)
  • Сінагога ў стыле барока (XVII стагоддзе)
  • Старыя праваслаўныя могілкі

Вядомыя асобыПравіць

  • Яўген Чыквін (нар. 1949) — польскі палітык, беларускі і праваслаўны дзеяч у Польшчы.

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць