Саламон Рысінскі

польскі і беларусі паэт-лацініст, філосаф, фалькларыст, этнограф, педагог

Саламон Рысінскі (лац.: Solomonis Risinius (Pantherus); каля 1560, маёнт. Кабыльнікі, Віцебская зямля, Віленскае ваяводства — 13 лістапада 1625, Дзяляцічы, цяпер Навагрудскі раён) — вялікалітоўскі паэт-лацініст, філолаг, фалькларыст-парэміёлаг, пратэстанцкі дзеяч. Вядомы як першы, хто назваў сябе беларусам, а свой край Беларуссю.

Саламон Рысінскі
Астоя
Астоя
Нараджэнне каля 1560[1]
Смерць 13 лістапада 1625(1625-11-13)
Род Рысінскія[d]
Веравызнанне кальвінізм
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Напэўна, сын дробнага шляхціча Фёдара Рысінскага гербу «Астоя», уладальніка маёнтка Рысіна ў Полацкім ваяводстве (цяпер на тэрыторыі Расіі). Нарадзіўся ў час Лівонскай вайны (1558—1583), калі Рысіна апынулася ў зоне маскоўскай акупацыі. Атрымаў добрую пачатковую адукацыю, ведаў царкоўнаславянскую мову. У 1582 годзе вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце. Некалькі гадоў настаўнічаў у Жамойці і Малой Польшчы. У 1586 годзе паступіў у Альтдорфскі ўніверсітэт (паблізу Нюрнберга).

Запісаўся ў Альтдорфскі ўніверсітэт як Solomo Pantherus Leuсorussus, што і ёсць першай з вядомых цяпер беларускіх самаідэнтыфікацый. У 1588 годзе, у рукапісных каментарыях да прац Аўзонія, напісаных праз ліставанне Рысінскага з нямецкім сябрам Конрадам Рытэрсхаўзенам, назваў сваю краіну Leucorossia. Аднак у эпітафіі самаму сабе, у час, як яму здавалася, смяротнай хваробы, Рысінскі назваў сваю бацькаўшчыну традыцыйна проста Руссю. На думку Алега Латышонка, навуковай крыніцай гэтай самаідэнтыфікацыі Рысінскага быў, напэўна, «Лексікон» Яна Мончынскага, а грэчаская форма перакладу магла ўзнікнуць пад уплывам Юлія Пампонія Лета.

Па вяртанні ў ВКЛ, з 1596 года служыў Радзівілам — радца Крыштафа Пяруна, выхавацель яго сына Януша. Удзельнічаў у арганізацыі пратэстанцкай школы ў Слуцку, напісаў яе статут.

Быў адным з найпаважанейшых дзеячаў кальвінісцкай Літоўскай Ядноты. Выправіў і выдаў у польскім перакладзе Псалмы Давіда. Пераклаў на латынь з «мясцовай мовы» вершы Андрэя Рымшы.

Бібліяграфія

правіць
  • Epistolarum Salomonis Pantheri libros duos. Aldorphii, 1587.
  • Exercitationum epistolicarum ad Ausonium virum consularem libri duo. Aldorphii, 1589.
  • Psalmy Dawida podlug dawnych not wierszem polskim. Lubecz ad Chronum, 1614.
  • Proverbiorum Polonicorum a Solomone Rysinio Collectorum Centuriae Decem et Octo. Lubecz ad Chronum, 1618.
  • Solomonis Rysinii Sarmatae, ad epistolas L. Annaei Senecae, philosophi Stoici, notarum sive conjecturarum liber. Noribergae, 1620.
  • Trumpas pasakojimas apie garsiuosius sviesiausiojo didiko, Birzu ir Dubingiu kunigaikscio Kristupo Radvilos zygius. Vilnius: Lietuviu literaturos ir tautosakos institutas, 2000. 253 p.

Зноскі

  1. Salamon Rysinski // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць
  • Korotynski, W. Salomon Rysinski. Studium // Kurier Wilenski. 1863, № 132. — S. 6. (польск.);
  • Lulewicz, H. Rysinski Salomon / H. Lulewicz // Polski Slownik Biograficzny, T. XXXIII/4, Z. 139. — Wroclaw etc., 1992. — S. 553—557. (польск.);
  • Narbutas, S. Risinskis, Saliamonas. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius šviesiausiojo didiko Biržų ir Dubingių kunigaikščio Kristupo Radvilos žygius / parengė, iš lot. k. vertė ir pratarmę parašė S. Narbutas. — Vilnius : LLTI, 2000. — 253 p. (літ.);
  • Жлутка, А. А. Саламон Рысінскі / А. А. Жлутка // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў : У 2 т. Т. 1. — Мінск: Беларуская навука, 2007. — С. 642—657;
  • Латышонак, А. Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларуса / А. Латышонак // Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 126—131;
  • Порецкий, Я. И. Соломон Рысинский: Solomo Pantherus Leucorussus (конец XVI — начало XVII в.) / Я. И. Порецкий. — Минск: Издательство БГУ, 1983. — 158 с.
  • Парэцкі Я. І. Рысінскі Саламон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 519. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Рысі́нскі Саламон // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 632. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.