Аляксандр Анатольевіч Жлутка
Алесь Жлутка, поўнае імя Аляксандр Анатолевіч Жлутка (нар. 12 верасня 1954, в. Заполле, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі філолаг, гісторык, перакладчык, археограф. Знаўца сярэднявечнай лацінскай традыцыі ў Беларусі, які адкрыў і апублікаваў шмат гістарычных дакументаў. Аўтар перакладаў з лацінскай і старажытнагрэчаскай моў. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт[3].
Аляксандр Анатольевіч Жлутка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1954 (69 гадоў) ці 1954[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | перакладчык, мовазнавец, гісторык, літаратуразнавец, літаратар, археограф |
Навуковая сфера | мовазнаўства[2], гісторыя[2] і літаратуразнаўства[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1990) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў у 1983 годзе скончыў факультэт замежных моў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «класічная філалогія», у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР[3].
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Лацінская літаратура Беларусі эпохі Асветы». З 1996 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі[3].
У 1983—1985 гадах выкладаў лацінскую мову ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 1988—1991 гадах малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. У 1991—1995 гадах старшы навуковы супрацоўнік, даследчык лацінскай пісьменнасці Беларусі XIII—XIX стагоддзяў Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны. У 1995—1996 гадах выкладчык класічных моў Беларускага гуманітарнага ліцэя[3].
Выкладаў таксама ў Беларускім інстытуце культуры, Пінскай духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага[3].
8 лістапада 2020 года ў час пратэстаў у Беларусі Аляксандр Жлутка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[4] і прысуджаны да 10 сутак арышту[5][6]. Праз два тыдні кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі не працягнула з ім кантракт[7].
У 1996—2020 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі[3].
З 2021 года працуе ва Універсітэце Палацкага ў Оламаўцы (Чэхія)[3].
Стажыроўкі
правіцьСтажыраваўся ў архівах і бібліятэках Рыма, Ватыканскім таемным архіве (пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў і кантактаў Рымскага ўніверсітэта «La Sapienza», Італія), Тайным дзяржаўным архіве Прускай культурнай спадчыны (Берлін, Германія), архівах і бібліятэках Рыгі (міжакадэмічны абмен, Латвія), Варшавы і Кракава (стыпендыя Касы імя Юзафа Мяноўскага, Польшча), а таксама ў Ягелонскім, Варшаўскім, Беластоцкім, Уроцлаўскім і Познаньскім універсітэтах (прэмія імя Льва Сапегі, Польшча, 2009)[3].
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьДаследуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю ранняга хрысціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку.[8] Падрыхтаваў да выдання кнігу дакументаў і сведчанняў «Міндаў — кароль Літовіі».
Перакладчыцкая дзейнасць
правіцьПеракладаў на беларускую мову паэзію Гарацыя, байкі Эзопа, творы анакрэонтыкаў.
Прызнанне
правіць- Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (2009).
Кніжныя публікацыі
правіць- Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях. — Мн., 2005.
- Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў X—XIV ст. — Мн., 2005.
- Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII ст. — Мн., 2011 (2-е пашыранае выданне ў 2 т. — Мн., 2021).
Заўвагі
правіць- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1026533740 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 жніўня 2024.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж Марозаў 2022.
- ↑ Затрыманыя вядучы «Калыханкі», Міс Беларусь і алімпійскі прызёр па лёгкай атлетыцы. Агулам больш за 1050 затрыманых . Наша Ніва (8 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
- ↑ Среди задержанных в Минске — латинист Алесь Жлутко Архівавана 7 снежня 2020.
- ↑ «Я вядучы навуковы супрацоўнік, кажу. А міліцыянтка не разумее: „А можна по-русски?“». Ученый Алесь Жлутко рассказал о суде и заключении Архівавана 17 мая 2021.
- ↑ Из Института истории уволены семь сотрудников. Еще пятеро ушли сами в знак солидарности Архівавана 23 студзеня 2021.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
Літаратура
правіць- ЖЛУТКА Алесь (Аляксандр) Анатольевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Жлутка Аляксандр Анатолевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 218. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Алесь Жлутка, аўтары часопіса Наша Вера
- Выйшла кніга «Міндаў кароль Літовіі…» // Радыё Свабода, 16 лістапада 2005