Эзоп, Эсоп (ст.-грэч. Αἴσωπος; VI ст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі байкапісец.

Эзоп
стар.-грэч.: Αἴσωπος
Velázquez - Esopo (Museo del Prado, 1639-41).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 620 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 564 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці байкапісец, міфограф, філосаф, пісьменнік
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле фальклорных традыцый — народны мудрэц, выродлівы раб з Фрыгіі ці з Фракіі, жыў на в. Самас, пазней вольнаадпушчаны, служыў у лідыйскага цара Крэза, быў несправядліва абвінавачаны жрацамі ў Дэльфах і скінуты са скалы.

Літаратурная апрацоўка кароткіх празаічных баек, што прыпісваюцца Эзопу, наданне ім метрыкі пачалося ў V ст. да н.э. (найбольш позняя апрацоўка належыць Федру і грэчаскаму байкапісцу Бабрыю). Зборнік баек Эзопа склаў Дэметрый Фалерскі (4 ст. да н.э.). Захаваліся зборнікі візантыйскай эпохі, у т.л. выдадзены грэчаскім манахам Максімам Планудам у 1300. Простыя і займальныя сюжэты яго баек спалучаюцца з мараллю, заснаваны на жыццёвым вопыце чалавека з нізоў. Яны паўплывалі на творчасць Ж. Лафантэна, І. Крылова, К. Крапівы і інш. На беларускую мову байкі Эзопа пераклалі У. Валасевіч, А. Жлутка.

Беларускія перакладыПравіць

  • Моваю Эзопа: Байкі. Мн., 1987;
  • Эзоп. Дзесяць баек // Далягляды, 89. Мн., 1989.

Зноскі