Дэльфы (грэч. Δελφοί) — археалагічны помнік у Цэнтральнай Грэцыі. У мінулым — цэнтр культу старажытнагрэчаскага бога Апалона.

Дэльфы*
Archaeological Site of Delphi**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып культурны
Крытэрыі i, ii, iii, iv, vi
Спасылка 393
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1987  (11 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Гісторыя

правіць
 
Піфія, малюнак VI ст. да н. э.

Назва Дэльфаў паходзіць ад стар.-грэч.: δελφύς (літаральна "вантроба") або стар.-грэч.: δελφίς ("дэльфін"). Згодна міфалогіі, бог Апалон з'явіўся каля Дэльфаў у вобразе дэльфіна і прынёс на сваёй спіне святароў з вострава Крыт. Жрыцы храма Апалона называліся піфіі. Свяцілішча было пабудавана на некалькіх скальных плато вакол гары Парнас. Высветлена, што першыя пабудовы ўзводзіліся яшчэ ў эпоху неаліту. Знойдзены рэшткі храмавых будынкаў мікенскага перыяду.

Паводле легенды, месца было знойдзена пастухом. Ён паведаміў аднавяскоўцам пра рашчыліны, з якіх вырываліся таксічныя газы і давалі магчымасць бачыць будучыню. Пазней плато занялі жрацы. Лічылася, што першапачаткова свяцілішча было прысвечана багіні Геі, і яго ахоўваў пачварны змей Піфон, забіты Апалонам. Дэльфійскія жрыцы-прадракальнікі зваліся піфіі. Найбольш важную ролю Дэльфы пачалі адыгрываць у перыяд класічнай Старажытнай Грэцыі, калі ператварыліся ў агульнагрэчаскі цэнтр шанавання Апалона. Дэльфійскі аракул шанаваўся не толькі грэкамі. Ахвяраванні храму Апалона рабілі фрыгійцы, лідыйцы, старажытныя рымляне і г. д. У гонар перамогі Апалона над Піфонам кожныя чатыры гады праводзіліся Піфійскія гульні.

У 394 г. н. э. хрысціянскі імператар Феадосій забараніў шанаванне Апалона і Піфійскія гульні. Пазней, падчас нашэсця славян, Дэльфы былі разрабаваны і значна разбураны.

Археалагічныя раскопкі праводзяцца з 1860 г.

Культурная спадчына

правіць

У 1987 г. Дэльфы былі ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Турызм

правіць

Каля археалагічнага помніка размешчана сучаснае паселішча Дэльфы. У ім знаходзяцца муніцыпальны інфармацыйны цэнтр, аўтобусны вакзал і гасцініцы. Турызм з’яўляецца асновай мясцовай эканомікі. Аўтобусны транзіт да Афінаў і іншых гарадоў Цэнтральнай Грэцыі.

Славутыя мясціны

правіць
  • Свяцілішча Апалона — галоўны рэлігійны цэнтр прыцягнення ў антычны час. У ім знаходзілася жрыца-прадракальнік піфія. Ад увахода да храма Апалона (IV ст. да н. э.) вядзе сакральны шлях.
  • Тэатр каля храма Апалона, пабудаваны ў IV ст. да н. э. і перабудаваны пергамцамі ў I ст. да н. э.
  • Гімнасій, у якім вялася ўсебаковая падрыхтоўка юнакоў і ўдзельнікаў Піфійскіх гульняў.
  • Свяцілішча Афіны (IV ст. да н. э.)
  • Археалагічны музей
  • Сікеліянас — невялікі тэатральны музей.

Спасылкі

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 393
рус.англ.фр.