Пергам
Перга́м (Пергамо́н, стар.-грэч.: Πέργᾰμον) — антычны горад у гістарычнай вобласці Мізія на ўзбярэжжы Малой Азіі, былы цэнтр уплывовай дзяржавы дынастыі Аталідаў. Заснаваны ў XII ст. да н.э. выхадцамі з мацерыковай Грэцыі. У 283—133 да н.э. сталіца Пергамскага царства. Найвышэйшага росквіту дасягнуў пры Еўмене I (263—241 гг. да н.э.) і Еўмене II (197—159 гг. да н.э.). З’яўляўся адным з найбуйнейшых эканамічных і культурных цэнтраў эліністычнага свету.
| ||||||||
Руіны — на паўночна-заходняй ускраіне сучаснага Бергама ў Турцыі, у 26 км ад Эгейскага мора.
Гісторыя
правіцьУ старажытнагрэчаскай міфалогіі Пергам быў заснаваны сынам Андрамахі і Гелена (братам Гектара, першага мужа Андрамахі). Нованароджаны быў нарачоны Пергамам у памяць аб траянскай цытадэлі, якая звалася Пергам. Пасля смерці Гелена Пергам з Андрамахай перасяліліся ў Малую Азію, дзе Пергам заснаваў новы горад, які атрымаў назву па імі свайго заснавальніка.
Пры Аталідах у Пергаме была сабрана другая па велічыні (пасля Александрыйскай) бібліятэка антычнага свету. Паводле легенды, перададзенай Плініем Варскім, вынаходства пергамента адбылося ў Пергаме з прычыны забароны егіпецкіх Пталамеяў на вываз папірусу. Бібліятэка, якая налічвала ў свой час 200 000 кніг, была захоплена і вывезена ў Рымскі Егіпет Маркам Антоніем.
Пергам згадваецца ў Новым Запавеце: у ім, паводле Іаана Багаслова, — адна з сямі цэркваў Апакаліпсісу, дзе размешчаны «прастол сатаны» (Адкр. 2:13).
Раскопкі Пергама вяліся нямецкімі археолагамі Карлам Хуманам і Эрнстам Курцыусам у 1878—1886, 1900—1906 і наступныя гады. На раўніне захаваліся руіны рымскага горада, сярод якіх вылучаецца Чырвоная зала часоў «славутых імператараў». Назва турэцкага населенага пункта, размешчанага на яго месцы — Бергама.
Славутасці
правіцьЭліністычны Пергам быў акружаны магутнай сцяной з так званай Брамай Еўмена. Над горадам панаваў акропаль (збудаваны галоўным чынам Эўменам II), размешчаны ў дынамічна-маляўнічай кампазіцыі на тэрасах; на верхніх пляцоўках знаходзіліся палацы пергамскіх цароў, арсенал і Траянеум, некалькі ніжэй — свяцілішча Афіны Нікефоры. Побач з апошнім у 2-й палове III ст. да н.э. былі ўстаноўлены выдатныя па сваёй рэалістычнай выразнасці статуі, у тым ліку выявы галаў (скульптар Эпігон, вядомыя ў мармуровых рымскіх копіях).
Іншыя гарадскія славутасці — бібліятэка, храм Дэметры (3 ст. да н. э.), Вялікі алтар Зеўса, тэатр (II ст. да н.э.). Адным з найбольш выбітных збудаванняў быў Асклепіум, які славіўся на ўвесь антычны свет.
У Пергаме выяўлены адны з найстаражытнейшых душавых кабін. Разваліны цэлага комплексу душавых (пачатак II ст. да н.э.) знойдзены пры раскопках гімнасія. Тут выкарыстоўваліся сем узроўняў душавых установак. Вада лілася на людзей зверху з магістральнай сістэмы, а затым цякла ў іншае купальнае памяшканне, даходзячы да апошняга, адкуль трапляла ў адвадную сістэму[2].
-
Руіны храма Траяна
-
Антычны тэатр у Пергаме
-
Пергамская скульптура: «Паміраючы гал»
-
«П'яны сатыр» з Пергама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ Джеймс П., Торп Н. Древние изобретения. — Мн. — 1997 — стр. 566 — ISBN 985-438-139-0
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пергам