Андрамаха
Андрама́ха (стар.-грэч.: Ἀνδρομάχη, літар. «ваюючая з мужам») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[6] — дачка Ээтыёна, родам з Фіваў плакійскіх (або дачка Андрэмона[7]), жонка Гектара, — правадыра траянцаў у іх вайне з грэкамі[8]. Называецца «ўнучкай Дардана»[9].
Андрамаха | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀνδρομάχη | |
Пол | жанчына |
Бацька | Eetion[d][1][3][…] |
Браты і сёстры | Podes[d] |
Муж | Гектар[1], Neoptolemus[d][1] і Гелен з Троі[2] |
Дзеці | Astyanax[d][4][5], Oxynius[d], Pergamus[d][1], Pielus[d], Molossus[d], Amphialus[d], Laodamas[d] і Cestrinus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гамер у «Іліядзе» адлюстроўвае Андрамаху кахаючай і вернай жонкай Гектара, асабліва ў знакамітай сцэне развітання Гектара з Андрамахай перад яго адпраўленнем у бой. Намалявана на карціне Палігнота ў Дэльфах разам з сынам Астыянактам[10].
Пасля гібелі мужа, узяцці Троі і дзяльбы здабычы ахейцамі Андрамаха стала рабыняй і наложніцай сына Ахіла — Неапталема (Піра)[11], нарадзіла сыноў Малоса, Піела і Пергама (або аднаго Амфіяла[12], па Еўрыпіду — аднаго Малоса).
Пасля смерці Неапталема стала жонкай Гелена, брата Гектара[13]. Пасля яго смерці разам з сынам Пергамам адправілася ў Азію, у горадзе Пергам быў яе гераон[14].
Трагічны лёс Андрамахі паслужыў сюжэтам для шэрагу трагедый ад Еўрыпіда да Расіна («Андрамаха», опера Грэтры на яе аснове — 1780). Дзеючая асоба трагедый Еўрыпіда «Траянкі» і «Андрамаха», трагедый Антыфрона, Невія, Энія («Андрамаха-палонніца») і Акцыя «Андрамаха», трагедыі Сенекі «Траянкі». Оперу Андрамаха (1780) напісаў Вісентэ Марцін-і-Салер, пазней — Герберт Вінт (1932).
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Любкер Ф. Andromache // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 89.
- ↑ Любкер Ф. Priamus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1102–1103.
- ↑ Любкер Ф. Eetion // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 458.
- ↑ Любкер Ф. Hector // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 595–596.
- ↑ Астианакс или Скамандрий // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — Сент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 344.
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.81-82; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.106
- ↑ Эсхіл. Фрыгійцы, фр.267 Рат
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 12, 6 далей
- ↑ Сенека. Траянкі 872
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады X 25, 9
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э V 23
- ↑ Гігін. Міфы 123
- ↑ Еўрыпід. Андрамаха 1246; Паўсаній. Апісанне Элады I 11, 1-2
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады I 11, 2
Спасылкі
правіць- Андромаха, супруга Гектора // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрамаха