Квінт Эній
Квінт Эній (лац.: Quintus Ennius; каля 239 да н. э. — каля 169 да н.э.) — рымскі эпічны паэт.
Квінт Эній | |
---|---|
лац.: Ennius Quintus[1] | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 239 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 169 да н.э. (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | невядома |
Маці | невядома |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, пісьменнік, старажытнарымскі гісторык, аналіст |
Мова твораў | лацінская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эній паходзіў з Калабрыі, нарадзіўся ў горадзе Рудыі, дзе ва ўжытку былі адначасова лацінская, грэцкая і оскская мовы; з гэтай прычыны, паводле пазнейшага сведчання Аўла Гелія, Эній казаў, што мае тры сэрцы. Эній ствараў творы розных жанраў, у тым ліку трагедыі, камедыі і шматтамовы эпічны Летапіс (Annales) Рыма, які стаў найбольш значным яго ўнёскам у развіццё рымскай паэзіі. Замест звычайнага ў такіх выпадках сатурнава верша, Эній ужыў для свайго эпаса (а таксама і для меншых дыдактычных твораў) запазычаны ад грэкаў гекзаметр, які стаў адгэтуль стандартнай формай лацінскай паэзіі для гэтых жанраў.
Творы Энія мелі значны ўплыў на пазнейшую рымскую літаратуру. Да нашага часу дайшлі толькі ўрыўкі.
Зноскі
- ↑ а б Энний Квинт // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ↑ а б А. М—н Энний, Квинт // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLа. — С. 848.
Літаратура
правіць- Remains of Old Latin, Volume I (Loeb Classical Library No. 294), 1935.